Бювар (зборнік). Уладзімір Сіўчыкаў

Бювар (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў


Скачать книгу
і рамантычныя. На самой справе васпаватая і непрыгожая Сін была старэйшая за Вінцэнта, піла гарэлку, паліла цыгары, хварэла на пранцы, а да ўсяго на той час яшчэ была й цяжарная. Якая ж тут узьнёсласьць?!

      Аднак прысутнасьць у Вінцэнтавым жыцьці жанчыны, «істоты няшчаснай, пакінутай і самотнай», а таксама дабразычлівыя парады кузена Маўве падтрымалі маладога чалавека ў ягоным намеры стаць прафесійным мастаком.

      Церсцерх, які ўзначальваў у Гаазе галерэю, усё той жа «Гупіль», купіў за 10 флорынаў адзін з малюнкаў Ван Гога. Заказ дзядзькі Карнэлівуса на дванаццаць краявідаў з відамі Гаагі, хай сабе і за невялікія грошы, таксама абвяргае сцьверджаньне некаторых крытыкаў, што Ван Гог не прадаў аніводнага свайго твора.

      Але цяжкі характар перашкаджаў Вінцэнту ў адносінах з калегамі і сябрамі. З Церсцерхам ён не сустракаўся некалькі тыдняў, з Маўве – два месяцы. Вінцэнтаў душэўны стан пагоршыўся і з-за рэзка адмоўнага стаўленьня радзіны да ягонай сувязі з прастытуткаю. Венерычна хворы і змэнчаны нярвова, на пачатку чэрвеня патрапіў ён у лякарню, дзе правёў больш за тры тыдні. Але як толькі крыху ачуняў, паехаў у Лейдан, дзе Сін нарадзіла чацьвертае дзіця, хлопчыка Вілема, а неўзабаве вярнуўся з ёю і дзецьмі ў Гаагу.

      Малады мастак зазнаў сапраўдную радасьць, калі адзін з гандляроў графічнымі творамі замовіў яму некалькі паасобнікаў літаграфіі «Скруха». Але напружаная праца ўсё больш падрывала ягонае здароўе, а жыцьцё з Сін зрабілася невыносным. Ван Гог стаміўся трываць яе алкагалізм, ляноту і марнатраўства. Ён зрабіў выбар паміж сурагатам сямейнага жыцьця і жывапісам на карысьць апошняга і з’ехаў у гарадок Хохефен, што ў правінцыі Дрэнтэ. Але той панылы край узмацняў тугу, і мастак наведаўся да бацькоў, якія пераехалі ў Нюэнен. Яму зноў далі прытулак і пакойчык пад майстэрню. Там Ван Гог атрымаў невялікі заказ ад эйндховенскага ювеліра Германса і выканаў шэсьць кампазіцый на тэмы сялянскай працы, бо лічыў сябе «сялянскім мастаком». Больш за тое – ён, фактычна самавук, пачаў даваць урокі жывапісу тром тамтэйшым жыхарам – сыну гравёра, паштару і гарбару.

      У сакавіку 1885 года ад апаплексічнага ўдару памёр Вінцэнтаў бацька, чалавек з цяжкім, калі не сказаць тыранічным, характарам. Адносіны ў іх былі складаныя, аднак сын балюча перажываў бацькаў адыход. Напэўна ж, «Нацюрморт з раскрытай Бібліяй» быў данінаю павагі да бацькі. Згаслая сьвечка на ім сімвалізавала адыход у іншы сьвет, а кніга «Радасьць жыцьця» Эміля Заля на пярэднім плане азначала супрацьпастаўленьне новага жыцьця сьмерці.

      І, тым не менш, бацькава сьмерць, як мяркуюць некаторыя дасьледчыкі, вызваліла сына, разьняволіла яго.

      У хуткім часе трыццацідвухгадовы мастак стварыў свой першы значны твор. Я назваў бы працу над ім класічнаю – перш, чым напісаць палатно, Ван Гог зрабіў нямала шкіцоў, эцюдаў і падрыхтоўчых малюнкаў. Ну, а нам, бульбашам, «Едакі бульбы», гэтаксама як і шматлікія нацюрморты з бульбаю, павінны быць вельмі блізкія і зразумелыя. Хіба што можа насьцярожваць і бянтэжыць


Скачать книгу