Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч

Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч


Скачать книгу
сонца выцягвае вогненым бiзуном паверхню вады, над якой у імгле завiслi старажытныя саборы… Апошні промень выхоплівае шматпавярховыя каскады зялёных вербаў, якiя схiлiлiся над цёмнай вадой, з прыклеенымi да яе лебедзямi. Дэкарацыі да «Лебядзінагa возерa». Усё становіцца больш выпуклым і важкім. Фарбы набываюць гушчыню, далёкі план сыходзіць у бясконцую празрыстасць. Вечар, зацягнуты бэзавым налётам, прыносіць на сваіх крылах цішыню.

      Рэдка каму пашанцуе ўбачыць «зялёны» промень сонца на заходзе. Я бачыў яго двойчы.

      Мяне навучыў гэтаму Клод Манэ.

      Як двойчы бачыў і «бітву» на Варшаўскім мосце паміж Кройцбергам і Фрыдрыхсхайнам, чаго не бачыў ніхто з маiх землякоў…

* * *

      Хочацца не адпускаць гэты дзень, учапіцца ў яго зубамі і ўсімі фібрамі душы…

      Перакуліўшы пару кілішкаў «Ramazotti», кружляць да стомы па пустэльнай Шамiсo Плац, над якой далікатна разліў сваё срэбра месяц, якi вяжа з думак мудрагелістыя заслоны…

      Баразніць коламі гурбы шапатлівай лістоты.

      Потым кінуць ровар дзе патрапіла і рабіць толькі тое, што жадаюць твае ногі… рэалізавацца ў паэтыцы і эстэтыцы абсурду…

      Напрыклад, змяшацца з натоўпам турыстаў, якiя размаўляюць на мове Рамазоццi, і бязмэтна блукаць па бліскучых чарапашыных спінах гарбатых вулачак…

      Шукаць ці то цень самога Шамiсо, ці то яго сябра, казачніка з утрапёнай душой Э. Т. А. Гофмана, які ўмеў ператвараць рэальнасць у паэтычны сон…

      Зазірнуць у старажытны туалетвасьмікутнік на рагу (месца сустрэч «гомiкаў»), кавярні, у вакне якой намаляваны Навухаданосар, чамусьцi, на пару з Чэ Геварам.

      Пры святле паходняў удыхаць гукі класічнай гітары…

      І усё гэта ўпісваецца ў тканіну аповеду пра «бабіна лета»…

      Мінулае – aб’ект экспансіі сучаснасці, і турысты – авангард яго войска.

      Іх патрабавальнае каханне прасейвае стагоддзі…

      А людзі не заўважаючы гэтага, праносяцца паблізу ў сваіх бляшаных трунах…

      Яны жывуць у шалёным тэмпе, стала спяшаюцца за чымсьці і да чагосьці, не прыкмячаючы таго, што атрымалі, што складае іх сапраўднае жыццё…

      Хто ведае, Берлін, можа быць і я твая часцінка і змагу рэалізавацца ў эстэтыцы твайго вялізнага быцця…

      На такой ноце добра б скончыць гэтую iскрамётную рэлаксацыю…

      Штораз, калі сыходзіць «бабіна лета», падаецца, што сыходзіць часцінка самога цябе.

      Потым будзе ўсё зноў, – новая праца, новыя сустрэчы, праблемы і поспехі.

      Кароткае яно, «бабіна лета», але замест «бывай» – да наступнай сустрэчы!

      І я кідаю манетку ў канал…

      Берлін – forever

      Гэты горад.

      Паспрабую сабраць у словы свае ўражанні ад гэтага горада, якімі я набіты, як кашалёк пасля атрымання зарплаты, адпускных і прэміяльных адначасова.

      Паспрабую.

      Хоць разумею, што гэта дарэмна.

      З першых жа хвілінаў знаёмства ён паклаў мяне на лапаткі.

      З тых самых часоў, калі ў фіялетавым змярканні ўбачыў бясформную памаранчавую скалу


Скачать книгу