Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава

Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава


Скачать книгу
вачамі, засвяціўся ўсмешкай, паказаўшы адсутнасць кутняга зубу:

      – Ваша мосць памятае… Не забыліся, як далі мне з уласных рук бортніцу з півам!

      Ягайла пра тое ня памятаў, але задаволена ўсміхнуўся: ён любіў агаломшваць людзей сваёй незвычайна чэпкай памяццю, тым здабываючы іх прыхільнасць. Настрой у яго палепшыўся: перад гэтым… як яго? – Арабеем можна было б і ляжаць у ложку, ён – прыхільнік, свой, і такіх у Вільні ўсё ж хапае. Дык, можа, ня варта гэтак трывожыцца?

      Але прачытаны ліст зноў апусціў яго на зямлю і нават не на зямлю, а ў балота, у дрыгву, дзе даўно ўжо хаваліся іх з Вітаўтам сцежкі. На ганцоў, што везлі ў Кракаў завешчаны каралю скарб лідскага баярына, нехта напаў і забіў суправаджэнне! Але хто рабаваў? Калі напад на лідскі почат здзейснілі людзі Вітаўта, як піша сястра Марыя, дык гэта, лічы, усё роўна што клікун[43] месца Віленскага абвясціў пра вайну. Ліда – родавае княства Ягайлы, якое перадаў яму сам бацька Альгерд і якое ён сам аддаў на ўтрыманне свайму парабку Вайдылу, ажаніўшы яго з сястрой. Вайдыла меўся забіраць сабе ўсе падаткі, нават грэбельнае,[44] але пры неабходнасці браўся даць у войска вялікаму князю гуф не меней за тысячу вояў. Пасля гвалтоўнай смерці Вайдылы гэтыя стасункі змяніліся: Ліда, якая наўрад ці выставіла б столькі вояў, цяпер наўзамен штогод давала асабіста яму нядрэнны даход, бо Марыі даставалася толькі чвэртка ад тых падаткаў і выплатаў, якія ішлі ў замкавую казну. Напасці на лідскі почат – гэта горай, чым на гуф віленскі, бо Вільня не належыць Ягайлу, хаця ён і вялікі князь, Вільня – усіхняя сталіца.

      Ягайла думаў пра ўсё гэта, ідучы на сняданне і пазней, калі біскуп чытаў малітву за сталом, дзе сядзелі толькі яны ўдваіх з Ядвігай, насупраць адно аднога. Ядвіга, у попельнай сукні з накінутай на плечыкі накідкай, падбітай выдрай, слухала малітву з увагай, бледны тварык сьвяціўся пакорай, вочы апушчаныя долу. Не паверыш, гледзячы на гэткую пабожнасць, што слабымі сваімі ручкамі гэтая жанчына секла браму сякераю, калі маці разам з панамі зацнымі забараніла ёй выходзіць у горад. Секла, каб прабрацца ці то да францішканаў, ці то ў дом Гневаша з Далевіц, дзеля таго каб патаемна сустракацца са сваім Вільгельмам, што прымчаўся ў Кракаў, жыў у гэтага мешчаніна і нават паспеў павесці яе да шлюбнага ложку, як потым Гневаш расказваў многім. І хаця каралеўскі суд, куды паскардзілася на нясціплага Гневаша Ядвіга, цалкам яе апраўдаў, прымусіўшы таго гіцля гаўкаць па-сабачы з-пад лавы аж пакуль не задаволіцца тым каралева,[45] асадак у Ягайлы на душы застаўся. Дый і ў аўстрыяка тады было тут, у Кракаве, шмат прыхільнікаў. Шэпчуцца, што зьнямчоны Пяст шлёнскі, князь Уладзіслаў Апольскі, нават на кароткі час захапіў Вавель, абы пасьпець абвянчаць Ядвігу, але адбілі яе паны польскія, вызвалілі Вавель і ад Апольчыка, і ад Вільгельма. Але, – зноў пакасіўся ён на жонку – і ён таксама ўвесь час адчуваў сябе, як і яна, закладнікам, бо па пятах ішлі Андрэй і Скіргайла, Свідрыгайла, а найперш Вітаўт, і кожны дзень


Скачать книгу

<p>43</p>

клікун – вяшчальнік, глашатай

<p>44</p>

грэбельнае – падатак на грэблю на дарогах воласьці.

<p>45</p>

гэта гістарычны факт: сапраўды, Гневаш быў асуджаны сядзець пад лавай і гаўкаць па-сабачы, час – ад часу выгукваючы, што ён аблаяў каралеву, “як пёс”.