Непамяркоўныя. Леанід Маракоў

Непамяркоўныя - Леанід Маракоў


Скачать книгу
асалоду.

      Успомнілася, як жывымі ўтоптвалі ў зямлю трох яго таварышаў. Тады ён мусіў стаць чацвёртым: калі яны кляліся адпомсціць, ix было чацвёра. Не, пра гэта лепш не думаць.

      I ён бег. Ногі – свінец, сэрца – звон, дух – агонь, вочы – зоркі, ззаду – смерць. І ён iмчаў і імчаў наперад.

      Успомнілася, як яго шаснаццацігадовы «хрэснік», з якога здзекаваўся лагерны завадатар-уркаган, позіркам маліў: дзядзечка, дапамажыце. I ён кінуўся на іх – завадатара i ягоных шакалаў. Можа, гэта была б апошняя для яго бітва.

      Але нечакана ўвайшоў камандзір і прыстрэліў бандыта, які махаў «пікай». Атрымаў сваё i заступнік: месяц гніў у камеры без нар i парашы. Парашай была ўся гэтая смуродная камеракарцар. Не атрымліваў і 300 грамаў таго, што называлі тут хлебам. I ўсё ж выжыў: хлопчык нейкім цудам перадаў яму сухары. Ён выжыў i не зрабіўся юдам – застаўся чалавекам. А чалавек заўсёды імкнецца да волі. Таму ён цяпер i бяжыць. А смерць яму не страшная: яна для яго – тая ж воля.

      Брэх аціхаў.

      «Я не мог далёка адарвацца, – падумаў уцякач. – Можа, падводзіць слых?» Ён i раней заўважаў, што пасля тагo, як баксёр – так уркі называлі начлагера – кулакамі «адагрэў» яму абмарожаныя вушы, час ад часу пераставаў чуць.

      Знoў брэх! Не, ён не аглух. Сабакі – побач! Ён павінен бегчы!

      I чалавек бег навыперадкі са смерцю. Ён хацеў жыць. Хацеў вырвацца на волю.

      Раптам абарвалася дыханне. Што гэта? Ён падае? Ляціць уніз? Так, у бездань! Ён сарваўся ў бездань!

      «Канец!» – успыхнула свядомасць, працінаючы цела, якое неслася ўразнос, i чалавек праваліўся ў небыццё.

      А слых уцекача не падмануў – сабакі выбеглі да абрыву, але ўніз не скочылі. Ні скакаць, нi бегаць-даганяць яны, на яго шчасце, не прывыклi. Ды іх гэтаму і не вучылі. Навошта? Сабакі былі лагерныя, а з іхняга лагпункта яшчэ ніхто не ўцякаў. Уцякаць не было куды: навокал тайга. Цяпер, стомленыя і злыя, сабакі хацелі дамоў, у вальеру.

      Свядомасць паступова вярталася да ўцекача. Ён расплюшчыў вочы. Над ім было рэдкае для тутэйшых мясцін чыстае неба. Падумаў: гэта сон, ён дома, з мамай. Прыйшоў бацька з работы. Маці збірае на стол. Бярэ на рукі самага маленькага – яго – і корміць з лыжачкі. Ён нервуецца, яму хочацца быць вялікім. Ён плача, i маці супакойвае, гладзіць па галаве. Кажа бацьку: «Гэты ў нас самы няўрымслівы».

      Так, няўрымслівы. Няўрымслівы і нецярплівы. І яшчэ – здольны прымусіць цела рабіць тое, што, здавалася, яму было не пад сілу. Вось і цяпер адзін з усяго лагера адважыўся на ўцёкі. Адзін за ўсю яго гісторыю. Таму, пэўна, і ўдалося вырвацца з клеткі. Хоць не – ён яшчэ не вырваўся, ён толькі спрабуе.

      Перад уцекачом зноў узнікла мама. «А можа, я ніколі і нікуды не з’язджаў?» – спытаў сябе.

      Яго з новай сілай ахутаў холад, заледзянела cпіна. «Не, гэта не дом, – спахапіўся, – гэта халодная чужая зямля. Зямля, якая ніколі не бывае цёплай. Чужая!»

      Падцягнуў пад сябе калені, устаў. Хістала. Адчуў боль у плячы. Асцярожна дакрануўся да раны – кроў быццам запяклася, не сочыцца. Пашанцавала – здаецца, нічога не зламаў.

      Бездань,


Скачать книгу