Непамяркоўныя. Леанід Маракоў

Непамяркоўныя - Леанід Маракоў


Скачать книгу
толькі атрымаў дыплом, прыехаў да яе ў Жлобін. І не проста прыехаў, а з прапановаю рукі і сэрца. Прапанова была выказана крыху напышліва, але элегантна, шляхетна – ну, акурат «царскасельцам». Яна не стрымалася – рассмяялася, гледзячы на яго, збянтэжанага і нечакана знямелага, а потым – расплакалася. Ад шчасця. Ад бязмернай радасці, што перапоўніла ўсю яе істоту. Плакала, а душа спявала: «Божа, і навошта ж мне гэтак многа адной? Няхай усім-усім будзе таксама хораша і лёгка!»

      Тут, у Жлобіне, зладзілі сціплае – вядома ж, камсамольскае – вяселле. Сціплае, але гарэзлівае і прыгожае. З песнямі, скокамі, гульнямі і жартаўліва-сімвалічнымі падарункамі.

      Пад вечар у хату нечакана ўваліўся ўвесь Анін клас. Смяяліся, спявалі хорам: «Наш паровоз, вперед лети, в коммуне остановка! Èного нет у нас пути – в руках у нас винтовка!» Смяяліся, не задумваючыся над сэнсам слоў, якія спявалі. А спявалі і танцавалі да ранку. Здавалася, жыццё цудоўнае і будучыня без хмурынкі. І на табе – удар у спіну. Бяда, што звалілася невядома адкуль. Вось ён, выходзіць, які прыпынак! Вось куды дармовы паравоз ляціць!

      «За што?!» – паўтарала, апусціўшы галаву і намагаючыся стрымаць слёзы.

      – Прашу, таварышы камсамольцы!

      Сенатараў зрабіў паўзу, чакаў, хто захоча выступіць. Не дачакаўшыся, прадоўжыў, і ў голасе загучалі пагрозлівыя ноткі:

      – Калі клас такі несвядомы і не выяўляе жадання выказацца, дык пытанне, на якое мы абавязаны сёння ж даць адказ, я стаўлю наогул без абмеркавання. Дык вось: хто за тое, каб выключыць з камсамола цяпер ужо былога класнага кіраўніка 9 «А» і сакратара ячэйкі і пакуль яшчэ – удакладняю, пакуль! – настаўніцу геаграфіі Ганну Цімафееўну Рабкову, прашу падняць рукі!

      Выпускнікі па-ранейшаму моўчкі таропіліся вачыма ў парты.

      – Што такое? – Сенатараў павысіў голас, зрываючыся на крык. – Як гэта разумець? Хіба я кепска растлумачыў? Для тых, да каго не дайшло, – нагадваю. Ваша настаўніца Ганна Цімафееўна Рабкова стала жонкаю Леаніда Змітравіча Маракова. Можа быць, не падумаўшы, пагарачыўшыся? Не, больш чым усвядомлена! Яна ўсё ведала і цудоўна разумела, з кім звязвае свой лёс. Хто такі Леанід Маракоў? Недачулі? Паўтараю! Ягоны бацька летась быў асуджаны як адзін з кіраўнікоў антысавецкай рэлігійнай арганізацыі. А старэйшы брат Валеры – зацяты нацыяналіст, які прабраўся нават у Саюз пісьменнікаў, – арыштаваны месяц таму.

      І зноў ніякай рэакцыі. Рукі выпускнікоў быццам прыліплі да партаў.

      «Не здаюцца, – падумала Аня. – Шкадуюць мяне. А сябе пад удар падстаўляюць».

      Цярпенне ў Сенатарава лопнула.

      – Змова! Усю школу заразай запаланіла! – ужо лямантаваў ён. – Давядзецца на бліжэйшым бюро гаркама паставіць пытанне пра камсамольскую арганізацыю школы ў цэлым! Разабрацца, што тут у вас адбываецца.

      «Не, так няможна! – спалохалася не за сябе – за вучняў Аня. – Калі не прагаласуюць – возьмуцца і за іх. Могуць і атэстаты не выдаць. Як не выдалі Косцю Вашыне і Сяргею Астрэйку». Косцю (сябра


Скачать книгу