.

 -


Скачать книгу
тут, а заўтра там! – падхапіў Мірон.

      А ў адказ ім загуло ў лесе: «А-а-ам!»

      – Ведаеш што? – звярнуўся Віктар да Мірона. – Я ўжо шкадую, што мы накіраваліся дадому. Я ахвотна згадзіўся б пажыць тут некалькі дзён. Тут табе і мора, і першабытны лес, і звяроў можна рукамі лавіць.

      – Ды і я нічога супраць не меў бы, – усміхнуўся Мірон, – але есці няма чаго.

      – А гэта што? – пакруціў Віктар зайца над галавой.

      – А якім чынам яго засмажыш?

      – Здабудзем агонь, як гэта робяць дзікуны, – і ўся табе музыка.

      – А хлеба, солі дзе ўзяць?

      – Булкі, чаю, каўбасы! – перадражніў Віктар. – Эх ты! А як жа эскімосы ды папуасы жывуць увесь век без гэтага? А ты і некалькі дзён баішся пражыць.

      – Пачакай, яшчэ, можа, давядзецца і супраць нашай волі пажыць тут, – прамовіў Мірон, калі глянуў наперад.

      Там мясцовасць паніжалася, пераходзіла ў балота, а за ім далёка зноў блішчала вада.

      – Бачыш, і там вада. Значыцца, трэба зварочваць.

      Павярнулі направа. Цяпер пайшла ўжо нізіна; пад нагамі чвякала і пырскала вада. Густы ельнік яшчэ болей перашкаджаў ісці. Яны стараліся скарыстаць кожную магчымасць, каб пасунуцца ў свой бок, налева, але кожны раз павінны былі адступацца назад.

      Знайшлі былі больш-менш сухую невысокую граду, якая цягнулася на поўдзень, але хутка выявілася, што гэта быў толькі клін, які ўпіраўся ў возера ці балота, – хто яго цяпер разбярэ! Прыйшлося вяртацца назад.

      Гэтак ішлі яны гадзіны са тры. Настрой у абодвух даўно ўжо сапсаваўся. Не толькі ў Віктара ў чаравіках, але і ў Мірона ў ботах хлюпала вада. Змарыліся хлопцы страшэнна, а голад пачаў так дапякаць, што і вясна, і ўвесь свет зрабіліся нямілымі.

      – Гэтак, чаго добрага, і другую ноч давядзецца начаваць тут! – у роспачы сказаў Віктар.

      – Ты ж толькі што казаў, што хацеў бы пажыць тут некалькі дзён, – упікнуў Мірон.

      – Ану цябе! – махнуў рукой Віктар.

      Потым ён схіліўся і пачаў скубці ды есці нейкую траву. Прыгледзеўся Мірон і ўбачыў светленькія далікатныя круглыя лісточкі так званай «заечай капусты».

      – Значыцца, будзем абедаць? – сказаў ён.

      Палажылі сваю здабычу і пачалі «пасвіцца».

      Доўга яны жывіліся, змарыліся яшчэ болей. Нарэшце Мірон спыніўся і сказаў:

      – Годзе ўжо, а то яшчэ захварэць можна.

      Пасля «абеду» захацелася піць. Вада ў возеры была мутная. Трэба было шукаць лужыны, дзе яна адстаялася. Гэтая вада і была іх адзінай ежай за апошнія суткі.

      Было гадзіны тры-чатыры пасля поўдня.

      – Ідзём цяпер на захад, можа, там выберамся, – сказаў Мірон.

      Пайшлі на захад. Мясцовасць была некаторы час даволі высокая. Пайшоў прыгожы сухі бор. Але хутка зноў уткнуліся ў балота. Прыйшлося паварочваць направа.

      Віктар раззлаваўся:

      – Гэтак мы абыдзем навокал і зноў прыйдзем на старое месца. Скідай штаны! Трэба чаго б ні каштавала вырвацца адсюль. Тым болей што з гэтага боку возера няма, а толькі балота.

      Яны адважна рынуліся ў багавінне.


Скачать книгу