Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве. Наталія Бадзілоўская

Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве - Наталія Бадзілоўская


Скачать книгу
Слотсвольмэн. Тут знаходзяцца – палац Росэнборг, біржа, палац Шарлотэнборг (усе ХVІІ ст.), палац-парламент Крысціянсборг (ХVІІІ ст.), палацавы комплекс Амаліенборг (ХVІІІ ст.).

      У цэнтры Капенгагена месціцца старадаўняя Ратушная плошча. На ёй – будынак Ратушы (18921905 гг.), спраектаваны пад уплывам ідэй італьянскага Рэнесансу. Яе партал ўпрыгожвае статуя заснавальніка Капенгагена, біскупа Абсалона. Вышыня ратушнай вежы – 105 метраў. На Ратушнай плошчы знаходзіцца арыгінальны барометр. У добрае надвор’е з’яўляецца фігура дзяўчыны на ровары, а ў непагодлівае – з парасонам у руцэ.

      Заўсёды ў цэнтры ўвагі датчан і гасцей Дацкага Каралеўства велічны і прыгожы палац Амаліенборг. Палац – рэзідэнцыя дацкіх каралёў вось ужо 200 гадоў! Ён узведзены ў стылі ракако напрыканцы XVIII стагоддзя. На плошчы каля яго праходзіць традыцыйная цырымонія змены варты. Ахоўнікі апрануты ў эфектную форму і высокія капялюшы, традыцыйнае мядзведжае футра якіх зменена на штучнае як знак ашчаднага стаўлення да жывёл, экалогіі.

      У цэнтры Капенгагена знаходзіцца найстарэйшы ў свеце парк атракцыёнаў Цівалі, які быў адкрыты ў 1843 годзе. Сярод кветак і фантанаў праходзяць спектаклі балета і пантамімы, у канцэрт-холе выступае сімфанічны аркестр, тут праводзяцца імпрэзы ў дзіцячым тэатры. Кола агляду, горкі, арэлі, 37 рэстарацыяў, якія прадстаўляюць традыцыі нацыянальнай дацкай кухні… Па чацвяргах, суботах і нядзелях у парку ладзяцца парады гвардзейцаў. Па вечарах казачны гарадок Цівалі асвятляюць 115000 лямпаў, а ў сераду і суботу ў начное неба над ім ўзлятаюць агні феерверку… У Капенгагене таксама ёсць унікальны заапарк з 2 тысячамі відаў жывёл.

      Сапраўднае ўпрыгажэнне Капенгагена – яго рамантычныя замкі, пабудаваныя ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях: не толькі каралеўскі Амаліенборг, але і Крысціянборг, Розэнборг, Фрэдэрыксборг. У іх сабраны вялікія калекцыі твораў мастацтва. Гонар Капенгагенскага кафедральнага сабора Фор-Фру-Кірк – знакамітая скульптура «Хрыстос і дванаццаць апосталаў». Царква ў раёне Крысціянсхаўн прыцягвае ўвагу аматараў мастацтва прыгожым барочным алтаром і арганам, аздобленым адмысловай разьбой. Адметная архітэктура будынка біржы, Дзяржаўнага мастацкага і Нацыянальнага музеяў.

      Русалачка – сімвал Даніі

      Шмат выдатных старадаўніх будынкаў, славутасцяў можна пабачыць у Капенгагене. Адна з самых выбітных знакамітасцяў дацкай сталіцы – вытанчаная скульптура Русалачкі. Гераіня казкі Андэрсэна сядзіць на гранітным валуне на ўзбярэжнай Лангеліне каля ўвахода ў гарадскі порт.

      Бронзавая фігура Русалачкі створана вядомым дацкім скульптарам Эдвардам Эрыксанам па замове буйнога прамыслоўцы і мецэната Карла Якабсэна. Мадэллю для Русалачкі стала Элэн Прайс, жонка скульптара, балерына Каралеўскага тэатра оперы і балета. У 1913 годзе Карл Якабсэн падарыў скульптуру гораду, і з тых часоў без яе немагчыма ўявіць дацкую сталіцу.

      «Hеj!» («Хай!») – па-дацку – «Прывітанне!»

      Жыхары Даніі размаўляюць на сваёй мяккай і меладычнай дацкай мове.


Скачать книгу