У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава


Скачать книгу
потым пайсці на экзамен – сабранай, падцягнутай, «у поўным узбраенні». Ёй гэта выдавала рэпетыцыяй галоўнага ў жыцці. І здавалася, як на экзаменах у школе, усё будзе справядліва і паводле правілаў. Пазней высветлілася, што школа – і ўніверсітэт – ці не самыя справядлівыя ўстановы на свеце. Усе маюць аднолькавыя шанцы. Усе на роўных. Без падману. У жыцці ўсё было інакш. Адным давалі аблегчаную праграму, другім – найскладанейшую. А выстаўлялі ацэнкі па адваротным прынцыпе або цягнулі «экзамен», што бойку баксёраўпрафесіяналаў: да поўнай крывавай перамогі ці паражэння. Або – расцягвалі экзамен даўжынёю ледзь не ў жыццё. Здавай – не здавай, усё застаецца на месцы. І табе задаюць бясконцыя пытанні, а адказаў тваіх не чуюць, ды і нікому не патрэбныя тыя адказы. І падазроная алгебра часу вымалёўвае формулы, якія не пацвярджаюць аніякіх заканамернасцяў. І ты аказваешся ў магічным полі будзёншчыны, дзе пануюць постаці адміністрацыйнага абсурду і хімеры канцылярскай руціны.

      Там – пад аховай Анёла ў цені сваіх крылаў – усё ішло сваім парадкам. Экзамены праходзілі, як добра падрыхтаваны парад. Наступная пахвальная грамата займала сваё месца недзе ў матчыных сямейных аналах. А наперадзе былі канікулы.

      …Тым летам пры школе быў так званы летні лагер. У піянерскія лецішчы атрымлівалі пуцёўкі тыя, хто быў, так бы мовіць, за пэўнай рысай матэрыяльнай неўладкаванасці. Для «заможных» зрабілі такія сходкі.

      Яны прыходзілі ў «піянерскі пакой», дзе быў сцяг дружыны, бубны, горны, шахматы, шашкі. 6-ы, 7-ы, 8-ы класы. І – хто гуляў партыю ў шахматы ці шашкі, хто ішоў у бібліятэку, хто проста перакідваўся словамі. Ніякага мячыка, ані валейбольнага, ані баскетбольнага, ані футбольнага. Пару гадзін яны тут бавілі час і выпраўляліся дамоў, калі не хадзілі ў Літоўку палоць лён.

      Галоўнае ж было ў перспектыве: паходы на шклозавод «Нёман» у Бярозаўку і – у Гродна і Слонім. Былі то, безумоўна, экскурсіі. Але ж яны адвольна выкарыстоўвалі значэнні слоў. Да таго ж паход – гэта гучала рамантычна, ад слова нібыта патыхала дымам вогнішчаў, пылам шляхоў прыгод, водарам невядомага. Экскурсія – тут было нешта нудотна-школьнае і нецікавае. І хаця ўсе яны зроду не былі ні на адной экскурсіі, ажно a priori адмяталі тое слова. Паход. Толькі паход.

      І вось золкім ранкам, а шостай гадзіне, выправіліся ў Бярозаўку. Машыну далі мясцовыя вайскоўцы: трохтонку, мабыць, добра пабітую яшчэ на шляхах вайны, з высокімі бортамі і без аніякага брызенту. Тое, што трэба. Дана апынулася каля самай кабіны – і гэта быў край асалоды: ухапіцца аберуч за борт і адчуваць на твары вецер, а часам і «прывітанне» бяроз. «Ану-тка, песню нам спявай, вясёлы вецер…» Вецер быў вясёлы, меў вандроўніцкі, свавольны характар і відавочна сведчыў пра пачатак незвычайнай прыгоды. Вецер вандраванняў. Машына іх ляціць недзе ў плыні часу. І гэтая плынь – у водары шчаслівых выпадкаў, у яркіх фарбах быцця, у мройлівай завесі загадак.

      Вытрусіўшы ўсіх іх за борт, пералічыўшы, Ніна Мікалаеўна выправілася з імі на гуту. І яны глядзелі на агонь, на плаўленае, цягучае,


Скачать книгу