Пантофля Мнемазіны. Людміла Рублеўская

Пантофля Мнемазіны - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
выкладзены з мясцовых каменняў падмурак. А верхні ярус разам з купаламі зрэзалі, як крэм з торта, і замянілі на пляскаты бляшаны дах. Вокны напалову заклалі цэглай, каб пазбавіць аркавай формы, збілі карніз над дзвярыма… Цяпер, відаць, архітэктурнага калеку зноў перадалі вернікам: сцены свяціліся свежай пабелкай, на бляшаным даху ўзвышалася недарэчна маленькая новенькая вежачка з ярка-сінім купалам-цыбулінай, падобным да чупа-чупса.

      З-пад асфальту паказвалася брукаванка – быццам праз прарэхі лахманоў шляхецкая вопратка. Вясна, усюдыісная, як пошасць, вытыркалася з кожнай шчыліны зялёнымі дзюбкамі травы, прабівалася з галінак падманліва-кволымі лісцікамі. На баку іржавай пажарнай машыны ў нечым двары красаваўся надпіс «Старовежск». Дзесьці паблізу загарлаў самотны певень. Няшмат субраццяў-сонцапаклоннікаў падхапіла ягоны адчайны крык. Месцічы відавочна аддавалі перавагу перад жывымі квактухамі спачылым бройлерным курыцам, што свяціліся ружова-сінімі голымі бакамі ў цэлафанавых упакоўках і лагодна маўчалі.

      Вуліца Энгельса заканчвалася жывапісным тупіком. Якраз тут і распраўляў цагляныя плечы дом Корвуса. Праўда, пастава была не надта ўражлівая, старэчая, прыгорбленая. Да цаглянай паловы дома прыбудаваная драўляная частка, пафарбаваная аблезлай зялёнай фарбай. Мансарда нядобра лупілася падслепаватым чорным вакном з брудна-белай рамай. Самотны вазон, як каламутная зрэнка. Высокі плот з шэрых дошак рознай вышыні, быццам наторкалі на хуткую руку, у чаканні нападнікаў. За плотам шчыміліся бэзавыя кусты, якія яшчэ і не думалі зелянець, толькі тапырыліся шэрым голлем. Паштовая скрынка на слупе весніцаў падмазаная сіняй фарбай, на ёй нехта зусім нядаўна вывеў белым няроўныя лічбы «24», на кволай веснавой траве яшчэ бялелі кроплі фарбы. Са шчыліны скрынкі тырчэў стракаты край рэкламнага буклета. Замест замка ці клямкі слуп агароджы і штыкеціну весніцаў з’ядноўвала пятля з дроту.

      Я нерашуча азірнулася на Мацея. Той змрочна паціснуў плячыма і за няйменнем лепшага пастукаў па паштовай скрынцы.

      – Ёсць хто ў хаце?

      Дом нібыта стаіўся, прысеў на заднія лапы, як звер, загнаны лоўчымі ў самы гушчар. Салома сцягнуў пятлю са штыкеціны і штурхнуў весніцы. Тыя адчыніліся самі, ажно грукнулі ды загайдаліся. Уніз, на забрукаваны двор, вялі дзве няроўныя прыступкі. Цяпер, з двара, можна было палюбавацца і на белыя фіранкі на вокнах, падвязаныя ружовымі стужачкамі, і на высокі ганак з дзвюма драўлянымі калонамі – аб іх, падобна, ранейшыя ўладальнікі вастрылі сякеры ці шаблі, шэрыя слупы спрэс у шнарах. Шыба ў левым вакне трэснула. Расколіна, заклееная знутры белым медыцынскім пластырам, нагадвала па форме руну наўціз (сімвалізуе энергетыку Сатурна, цёмны час і ўвогуле тармазнутасць).

      На стук у дзверы зноў ніхто не азваўся. Хаця нібыта пачулася асцярожнае пагрукванне… Ці не Корвус там трывожна прыслухоўваецца да нашых рухаў?

      Ключ паварочвацца ў замку не захацеў. Таму што дзверы не былі замкнутыя. Варта павярнуць


Скачать книгу