Ordynacja podatkowa. Wzory pism z komentarzem. Tomasz Kaczynski
разьвярнуўся і амаль подбегам кінуўся ў прасьвет між натоўпу, пакінуўшы зьдзіўленага мінака ляжаць на бруку. Незразумелая злосьць душыла яго. Дамоў, дамоў, пабачыць маці, і брата, і сястру, там спакой, там можна будзе ўсё абдумаць, там можна выспацца…
Ды толькі свавольныя ногі Лёксавы пацягнулі яго зусім у іншы бок. Туды, дзе ў самым канцы галоўнай плошчы стаяў высокі прыгожы дом з бальконам, чыгуннымі дзьвярыма і кветкамі на падваконьнях. Дом павешанага Кавальды. Ягоны дом. Дом шчасьлівага каралеўскага вестуна, афіцэра палацавай гвардыі Лёксы Шпуля.
У тое, што гэты дом належыць яму, Лёкса ня верыў – і ўсё ж ведаў, што так яно і ёсьць. «Інфармацыя!» – падумаў Лёкса, успомніўшы словы рэгента. Ён паддаўся спакусе, прабраўся скрозь натоўп, які крыху прыціх, слухаючы герольдаў, што абвяшчалі пра раздачу хлеба, салёных гуркоў і віна ў гонар перамогі – і спыніўся перад чыгуннымі дзьвярыма. Вокны глядзелі на яго варожа. Кветкі пагардліва адвярнулі ад яго свае галоўкі. Ён не наважваўся падысьці бліжэй. Там, у доме, былі Кавальдавы слугі. Ён ня мог уявіць сабе, як зойдзе і скажа: я ваш новы гаспадар. На іхным месцы ён бы выгнаў нахабнага госьця. Але яны мусяць яго слухацца! Дом належыць яму! Цікава, ці абвясьцілі ўжо герольды пра тое, якую ўзнагароду атрымаў вястун за сваю шчасьлівую вестку?
Нехта дакрануўся да ягонага пляча. Ён рэзка азірнуўся. Гэта была яна, Вераніка. Верная яму – і ўсё ж нейкая варожая.
«Я так і думала, што ты прыйдзеш сюды, – прамовіла яна ціха. – Я згубіла цябе там, у палацы».
«Хадзем, – сказаў ён змрочна. – Мы прыйдзем сюды пазьней. І няхай яны толькі паспрабуюць мяне не пусьціць! Сёньня мы будзем спаць на пуховых пярынах і піць шампанскае, як паны!»
Прыціскаючыся да сьценаў, яны пайшлі далей ад плошчы, да ўжо амаль цёмных вуліц. Герольды нарэшце змоўклі. З завулкаў выходзілі людзі з паходнямі. Плошча за іхнымі сьпінамі віравала. Здавалася, яны там ніколі ня стомяцца крычаць гэтыя словы.
«Перамога!»
«Слава каралю!»
Напэўна, яны зь Веранікай выглядалі падазрона, сыходзячы з плошчы ў той самы момант, калі ўвесь горад імкнуўся сюды, каб адзначыць трыюмф. Але мундзір афіцэра ратаваў Лёксу і Вераніку ад лішніх пытаньняў. Лёксу падавалася, што яна марудзіць, ён схапіў яе за руку і пацягнуў за сабой. Ён бачыў, што Вераніцы не падабалася, як на яе глядзяць. Зь цемры выплывалі ўсё новыя твары, скажоныя радасьцю, узбуджаныя, сьлізгалі нядобрымі позіркамі па Веранічынай шыі, па голай руцэ, якую трымаў афіцэр, шчэрыліся і зьнікалі…
«Што ты будзеш рабіць? – спытала яна, калі яны ішлі па пустой вуліцы ў напрамку Старога Раўчука. – Што ты надумаў, Лёкса?»
«Ня ведаю, – адказаў ён. – Заўтра. Яшчэ ёсьць час падумаць. Што я магу зрабіць зараз? Усё ідзе міма маёй волі! Лепш памаўчы!»
Вось і ён, Стары Раўчук. Доўгая чарада шчыльна прыціснутых адзін да аднаго дамоў, у вокнах ні агеньчыка. Селядцовы смурод – і пах дражджэй зь Пякарскай вуліцы. Брук, які канчаецца за паваротам. Сабачы брэх з двароў – у якім таксама чуецца: