Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка


Скачать книгу
дзяржаўнай сістэме, калі я быў маладзейшы – ва Усходняй Еўропе непаваротлівы дзяржапарат – гэта, на жаль, норма жыцця. Я быў вымушаны выконваць абсалютна бескарысную, на маю думку, працу, якая ніколі не прыносіла ані задавальнення мне, ані карысці людзям. Так, сэнс Сакратарыята ААН зусім іншы, аднак форма шмат у чым падобная: усе бюракратычныя сістэмы ў свеце амаль аднолькавыя. Я ўжо стаміўся ад гэтай бессэнсоўнасці, фальшу і фальсіфікацыі рэальнай працы ў маладосці, так навошта я павінен паўтараць гэтую памылку цяпер?

      – Што ж, па меншай меры гэта было шчыра. Не магу пагадзіцца з вамі ва ўсім, аднак і спрачацца не стану – у першую чаргу таму, што вы падумаеце, быццам я абараняю Сакратарыят і яго працу як сваё дзецішча, хоць гэта зусім не так. Аднак я падыскутую з вамі з нагоды тэзісаў, якія вы выклалі.

      Як я ўжо сказаў, вы хочаце зламаць усю далікатную сістэму міждзяржаўных адносінаў адной толькі сваёй воляй, але вы не разумееце, што для будаўніцтва нават гэтай, мякка кажучы, няўстойлівай сістэмы спатрэбілася сусветная вайна, пагроза ядзернага апакаліпсісу, незлічоная колькасць гуманітарных і ваенных крызісаў. Усё гэта прымусіла краіны хоць неяк дамаўляцца паміж сабой, каб пазбегнуць банальнага знікнення з палітычнай карты свету. Вы, здаецца, забываеце, што ААН – гэта не наглядны орган, не міжнародны паліцэйскі, які з дубінкай стаіць на скрыжаванні, і нават не пажылы дзед, які назірае, па вашых словах, за небяспечнымі гульнямі падлеткаў. ААН – гэта ўсяго толькі перамоўная пляцоўка, дзе бакі, якія маюць свае інтарэсы, адрозныя ад інтарэсаў іншых, могуць вырашаць канфліктныя сітуацыі неваенным шляхам. Могуць – і часам нават імкнуцца гэта рабіць. ААН не можа прымусіць кагосьці да міру, даць ці не даць тэхналогіі і эканамічныя прэферэнцыі ў абмен на адмаўленне ад вайны. Гэта робяць самі краіны, якія ўдзельнічаюць у перамовах у залах пасяджэнняў Савета Бяспекі і Генасамблеі. Вы першапачаткова пераблыталі магазін адзення з краўцом, дык што вы хацелі пачуць ад нас? Для таго, каб вашы прапановы былі ператвораныя ў жыццё, патрэбныя заявы ў іх падтрымку ад кіраўнікоў найбольш уплывовых краін свету. Вы зможаце забяспечыць такія заявы хоць бы ад кіраўнікоў ЗША, Расіі і Кітая? Асабіста я – не. Заўважце, я нават не кажу пра ўсе дзяржавы, якія засядаюць у Савеце Бяспекі, і ўжо тым больш проста пра большасць на Генасамблеі.

      Гэта першае. Далей – вы патрабуеце перагляду бюджэту ААН з мэтай фінансавання гэтай арганізацыі. Скажу вам яшчэ больш: мала проста перагледзець гэты бюджэт і пераразмеркаваць артыкулы. Неабходна радыкальна павялічыць бюджэт. Колькі вам спатрэбіцца на стварэнне такой арганізацыі, матэрыяльнай базы, лабараторый, палігонаў, на прыцягненне спецыялістаў, лагістыку і забеспячэнне? Дзесяць мільярдаў? Дваццаць? Сто? І гаворка ж ідзе толькі пра пачатковую стадыю. Бюджэт ААН на 2014–2015 гады склаў пяць з паловай мільярдаў долараў. А хто працягне фінансаванне арганізацыі міратворчых місій, неабходнасць у якіх не знікне нават пры ўмове рэалізацыі вашых мар яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў?


Скачать книгу