Праклён Міндоўга. Максім Кутузаў

Праклён Міндоўга - Максім Кутузаў


Скачать книгу
гільдыі.

      Нарбут – паганскі жрэц.

      Румбольд – мясцовы ваявода.

      Вішымут Булевіч – прадстаўнік слаўнага роду Булевічаў.

      Міхаіл – хрысціянскі місіянер.

      Таўцівіл – полацкі князь.

      Транята – жамойцкі князь.

      Вацлаў – князь плоцкі.

      Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы – вялікі князь цвярскі і ўладзімірскі.

      Вартаўнік.

      Дзея першая

      З’ява першая

      1299 год

      Навагрудак. Замак вялікага князя Віценя. Пакой для гасцей. У пакоі адпачывае стары тоўсты ды лысы чалавек – хрысціянскі місіянер Міхаіл. Раптам у памяшканне ўрываецца невысокі доўгавалосы ды барадаты мужчына сярэдняга ўзросту – паганскі жрэц Нарбут.

      Нарбут:

      Прачынайся! Прачынайся!

      Міхаіл (сонна ды павольна):

      Што вам ад мяне патрэбна? Я доўгі час амаль безупынна вандраваў і здарожыўся. Ваш мудры паважаны князь ласкава даў мне магчымасць адпачыць пасля складанага і небяспечнага шляху. І зараз я прагну спакою! Ідзіце прэч!

      Нарбут:

      Спакою? А наш народ нібыта не прагне спакою? Прагне! Яшчэ як! А хіба ён яго атрымлівае? Не! Бо ты і такія, як ты, увесь час паўзуць сюды, бы мярзотныя, брыдкія пацукі, каб падарваць веру нашых людзей! Пасля вас заўсёды толькі хваляванні, здрады і іншыя шматлікія непрыемнасці!

      Міхаіл:

      Няпраўда. Я ні ў якім выпадку не імкнуся падарваць веру вашага народа, які блукае ў цемры невуцтва. Я хачу дапамагчы вам знайсці сапраўднага Бога.

      Нарбут:

      Сапраўднага Бога? Я чуў, што адбываецца на тых забытых багамі землях, дзе бездапаможныя людзі змяняюць сваю шчырую веру на вашу. Вы прыдумваеце нейкія свае дурныя святы ў тыя дні, калі нашы людзі звыкліся святкаваць штосьці важнае і значнае для іх. Вы надаяце рысы і абавязкі нашых багоў сваім безаблічным святым, як вы іх называеце. І пасля гэтага вы будзеце сцвярджаць, што ваша вера – сапраўдная і грунтоўная? Як жа цікава атрымліваецца. Што ж гэта за бязглуздая вера такая, калі ў любы момант можна прыдумаць нейкае новае свята ці нават нейкую асобу, каб яны занялі месца таго, да чаго даўно звыкліся вашы новыя вернікі? Мы безліч гадоў таму знайшлі сваіх багоў! Сапраўдных багоў, і іншых нам не трэба.

      Міхаіл:

      Я ж і кажу, вам патрэбна дапамога.

      Нарбут:

      Дапамога? Значыцца, зараз гэта называецца дапамогай? Калі няшчасных людзей бязлітасна забіваюць за тое, што яны не жадаюць адракацца ад сваёй веры, ад веры сваіх продкаў! Гэта дапамога? Не! Гэта не дапамога! Гэта самае сапраўднае дзікае злачынства і вар’яцтва!

      Міхаіл:

      Вар’яцтва – гэта верыць у вялікую колькасць багоў адначасова і прыносіць ім ахвяры.

      Нарбут:

      Ахвяры? Расліны ды жывёлы – гэта адна справа. Але вы прыносіце свайму Богу чалавечыя ахвяры, калі забіваеце тых, хто з вамі не згодны. Ваша вера – вера рабоў. Я ведаю, у чым сэнс вашай веры, я падрыхтаваўся, я азнаёміўся… Сэнс вашай веры – пакорліва служыць вашаму Богу. Наш народ – свабодныя людзі! Мы нікому не служым. Мы не служым нашым багам, мы іх паважаем і прыносім ім ахвяры таму, што мы ўдзячныя ім за ўсё тое, што ёсць у нас: пладавітая зямля, неабсяжныя багатыя лясы, паўнаводныя рэкі, смачная ежа – усё-ўсё-ўсё, што ты можаш бачыць вакол нас. Усё гэта даюць нам нашы літасцівыя багі. За гэта мы ім і прыносім ахвяры. Бо добра разумеем, што калі не дзякаваць ім, злаваць іх, яны ў нас могуць адабраць усё тое, што далі. А вы – гаротныя рабы! Пакорлівасць і паслухмянасць – вось вашы найвялікшыя абавязкі. Пры гэтым вы самі бессаромна парушаеце запаветы вашага Бога. Так, я ведаю, у вашай галоўнай кнізе напісана: «Не забівай!» А вы што робіце з тымі, хто не жадае адракацца ад сваіх багоў і не прымае вашай ілжывай веры? Што вы робіце з маленькімі дзеткамі, якія не адракаюцца ад веры сваіх бацькоў? Што вы робіце з бездапаможнымі старымі, якія не адмаўляюцца ад таго, ува што верылі іх продкі, верылі яны ўсё сваё доўгае і няпростае жыццё? Вы іх забіваеце! Агнём ды мячом навязваеце сваю веру, пры гэтым парушаючы запаветы свайго ўласнага Бога. І тым самым даказваеце, што вы самі ў яго не верыце, не прытрымліваецеся яго светапогляду. Аднак вы не разумееце, што нельга прымусіць людзей верыць сілаю, якой бы моцнай яна ні была. Вера – гэта тое, да чаго кожны чалавек павінен прыйсці самастойна. Так, з дапамогай мудрых парад сваіх бацькоў, сваякоў, якія перадаюць свой жыццёвы вопыт. Але парад, не прымусу! Ці вы думаеце, што тыя, хто пагадзіўся прыняць вашага Бога пад страхам смяротнага пакарання, будуць шчыра і аддана ў яго верыць? Не, ніколі! Ноччу, у непрагляднай цемры, калі ніхто не будзе іх бачыць, яны пойдуць туды, куды хадзілі ўсё сваё жыццё, і будуць прыносіць ахвяры сваім сапраўдным багам, у якіх яны вераць, нягледзячы на тое, што давялося казаць падчас жудасных катаванняў. І багі гэтых людзей будуць ім дапамагаць, бо ведаюць, што словы словамі, але ў верных сэрцах гэтых мужных людзей засталася


Скачать книгу