Смерць у Венецыі. Томас Ман
як ты дасі рады з бядой адзін, без мяне“.
Знадворку зіма спрабавала апошні раз пазмагацца з маем, таксама і для яго надышлі дні цяжкой барацьбы.
Але калі ён потым аднойчы раніцай прачнуўся з глыбокага сну, у якім убачыў яе, і адчыніў акно, то на дварэ панавала вясна.
Неба было светлае… Па-сапраўднаму светла-блакітнае, і нібыта ў пяшчотнай усмешцы, а ў паветры як бы адчувалася саладжавая прыправа.
Ён адчуваў на дотык, на смак, унюхваў, бачыў і чуў вясну. Усе пачуцці былі напоўнены вясною. Было адчуванне, нібыта шырокі сонечны прамень, што па-над домам, пранікае дрыготкімі хвалямі ў самае сэрца, праясняючы і ўмацоўваючы яго душу.
І тады ён моўчкі пацалаваў яе партрэт, апрануў чыстую кашулю і самы лепшы касцюм, пагаліў падбароддзе ды накіраваўся на Сянную…
Яго апанаваў дзіўны спакой, якога ён амаль спужаўся. Але ён нікуды не знік. Летуценны спакой, як быццам гэта не ён сам уздымаецца па сходах і ўжо стаіць перад дзвярыма ды чытае таблічку: „Ірма Вельтнэр“…
І тут раптам яго працяла думка, што гэта ж вар’яцтва, непатрэбшчына, і што неабходна хуценька вярнуцца, пакуль яго ніхто не бачыў…
Але з’явілася і адчуванне, што, са стогнам выдыхнуўшы апошні страх, ён канчаткова пазбавіўся сваёй няўпэўненасці; і тады яго душу запаланіла вялікая, устойлівая, вясёлая упартасць: калі ён дагэтуль стаяў, нібы пад гнётам цяжару, пад вымушанай неабходнасцю, як пад гіпнозам, то цяпер ён пачаў дзейнічаць вольна, мэтанакіравана, радасна.
Была ж вясна!..
Званок прагучаў на паверсе па-бляшанаму ахрыпла. Падышла дзяўчына і адчыніла.
„Шаноўная фройляйн дома?“ – бадзёра спытаў ён.
„Дома… так… але хто… дазвольце…“
„Вось“.
Ён даў ёй сваю візітоўку, і калі яна панесла яе, ён проста з упэўненай усмешкай пайшоў за ёй следам. Калі дзяўчына перадавала сваёй маладой гаспадыні картку, ён таксама ўжо стаяў у пакоі, выпрастаўшыся, з капелюшом у руцэ.
Гэта было даволі вялікае памяшканне з простай, цемнаватай мэбляй.
Маладая дама ўстала са свайго месца каля акна; відаць, кніга на століку побач была толькі што адкладзена ёй. Ён ніколі ў ніводнай ролі не бачыў яе такой прывабнай, як у рэчаіснасці. Шэрая сукенка з больш цёмнай устаўкай на грудзях, якая абцягвала яе зграбную фігуру, была простай, але элегантнай. У бялявых кучаравінках над ілбом дрыжэла майскае сонца.
Кроў у ім забулькатала і захвалявалася ад захаплення, і калі яна скіравала здзіўлены позірк на яго візітоўку, а потым такі ж здзіўлены на яго самога, ён, робячы хуткія крокі да яе, паспешлівымі, баязлівымі словамі пачаў выказваць сваё гарачае пачуццё да яе:
„Ах не… майце ласку не злавацца на мяне!“
„Што гэта за напад такі?“ – весела спытала яна.
„Але ж я мусіў, калі Вы нават не далі мне дазволу, я мусіў аднойчы сказаць вам вусна, як я вамі захоплены, шаноўная фройляйн…“ Яна прыязна паказала на фатэль, і ён, перш чым сесці, крыху заікаючыся працягваў: „Разумееце, я… так атрымалася… такі ўжо чалавек, я адразу павінны ўсё выказаць, а не насіць усё ўвесь