Праведная галеча. Франс Эмиль Силланпяя

Праведная галеча - Франс Эмиль Силланпяя


Скачать книгу
паспрабаваў уладкавацца на прэлай саломе. І нарэшце да яго прыйшоў сон, напоўніўшы бляклымі фарбамі маленькія падзеі таго вечара.

      Стары Пеньямі заўсёды гнаў прэч жабракоў. Але той каляднай ноччу яны ўпершыню ўступілі ў хату на хутары Нікіля. Толькі ўсе сабраліся спаць, як у хату ўлезла старая бабуля з двума дзецьмі. Яна расказала, што іхняя маці памерла ў дарозе. Паколькі стары Пеньямі моцна спаў, ім дазволілі пераначаваць на смярдзючай саломе. Іхні прыход разбудзіў Юсі, і ў ягонай напалову соннай душы вобразы гэтых вандроўнікаў засталіся назаўсёды. Хлопчыку падалося, што ён праспаў Каляды.

      Уранні Пеньямі раздражнёна бурчаў, але сілы ў яго не хапала на сапраўдную сварку, таму ён толькі млява лаяўся са старою жабрачкай. Тая не саступала. Яна займалася сваімі дзецьмі і амаль гвалтам здабыла крыху малака з невялікіх прыпасаў, што меліся ў доме. Яна засталася яшчэ на адну ноч, старанна аплятала хлеб з мякінай, які пяклі ў Нікілі. Не менш старанна яна нахвальвала гэты грубы хлеб, з вялікай дасведчанасцю распавядала аб становішчы ў свеце, пра тое, што будуецца чыгунка недзе пад Рыйхімякі, пералічвала назвы мясцовасцей, дзе былі прытулкі для жабракоў, сыпала парадамі, як лепей выпякаць хлеб; наогул, паказала сябе мудрым чалавекам. Ад яе струменіўся нейкі незвычайна рэзкі і вільготны дух жабрацтва, які змешваўся з заўсёдным пахам дома Нікілі – пахам тытуню і земляной падлогі. Ранкам Стэфанавага дня яна з дзецьмі і ўсім сваім рыззём падалася далей на Тамперэ.

      Так пачаўся заключны этап жыцця гэтай сям’і на хутары Нікіля. Цяпер жабракі часцяком паварочвалі на хутар, і ніхто болей іх не праганяў, а яны, як толькі заўважалі, што гаспадары збяднелі і ў іх амаль няма чаго есці, дык паводзілі сябе накшталт тае старой: дарэмна нічога не просячы, размяшчаліся, як у сябе дома, на ноч або на ноч і на дзень. А потым зноў выпраўляліся ў дарогу. Некаторыя жабракі мелі жменьку кавы, варылі яе і пілі. Пеньямі спрабаваў бурчаць і лаяцца, але і ён выпіваў свой кубак.

      Сталыя сямейныя адносіны, якія складваліся гадамі, цяпер аслаблі і нібы растварыліся ў водары жабрацкай галечы, які напаўняў усе будынкі на хутары Нікіля. Цяпер Юсі бачыў вялікае мноства сваіх аднагодкаў; цьмянае прадчуванне вялікага новага абсягу абуджалася ў хлапечай душы, і дзіўны спакуслівы водар невядомага сусвету вабіў да сябе. Юсі мог дасхочу бегаць па двары і па доме – ніхто за ім не сачыў. Ён бачыў зблізку, як паміраюць людзі. І праз пэўны час у яго зарадзілася жаданне далучыцца да якой-небудзь хеўры валацуг. Ён нібыта ведаў, што некалі пакіне гэты дом, але калі?

      Душа старога Пеньямі штодзённа знемагала ў пакутах. Гарэлка, што была на Калядах, скончылася, а зноўку пайсці да таты Олілы і папрасіць яшчэ ён не наважваўся. Чаго ён баяўся? Адказу на гэтае пытанне ў старога Пеньямі не было – ён і сам не ведаў чаго. Пасля калядных свят Пеньямі адчуваў незвычайную слабасць, і, відаць, таму пакутлівыя думкі пачалі поўніць ягоную душу. Асабліва цяжкія думы апаноўвалі старога, калі ён заставаўся адзін. Часам у цішыні яму здавалася,


Скачать книгу