Праведная галеча. Франс Эмиль Силланпяя

Праведная галеча - Франс Эмиль Силланпяя


Скачать книгу
чаго яна ўсё тут, калі ў нас Мая? І чаму гэта Мая павінна быць тут?

      – Яна тут гаспадыня.

      – Мама ж была гаспадыняю.

      – Дык ведай, што Мая тут гаспадыня, а цяпер яна родзіць.

      – Як гэта так? І чаго яна ў саўне?

      – Во й спытай у яе сама.

      – А калі яна народзіць?

      – Калі, калі… Ці доўга ці мала – рыба наспявала… – адказала Ева, стомлена ўсміхаючыся. Яна паднялася, адсунула калаўрот, пазяхнула і паправіла валасы.

      Абедзве дачкі Нікілі – рудыя, з маленькімі вачыма, ахопленыя звычнай заўсёднай нудой – пачалі ўкладвацца спаць. Мая і баба-павітуха Ловіса ўсё яшчэ былі ў саўне, стары Пеньямі забавіўся недзе ў вёсцы. У непрагляднай восеньскай цемры час ад часу чуліся дзікія спевы п’яных вясковых парабкаў, і тры гэтыя чалавечыя купкі міжволі цураліся адна аднае. Ева патушыла лучыну, зачыніла валакавое акенца і лягла каля сцяны ў рыпучы ложак. Марке ўжо чакала і моцна прытулілася да сястры. Гэта не надта спадабалася Еве, але яна змоўчала.

      У сенцах пачуліся таропкія крокі павітухі Ловісы. Яна заглянула ў адзін, у другі пакой, адчыніла дзверы ў памяшканне для работнікаў і зноў пайшла. Хлопчык ужо з’явіўся на свет, яго памылі і спавілі. Пакуль павітуха шукала кошык пад калыску, маці перахрысціла немаўля і прамармытала над ім нешта падобнае і да закляцця, і да блаславення. Потым яна, з палёгкаю ўздыхнуўшы, зноў выпрасталася на палку, і прыроднае пачуццё млявага шчасця напоўніла ўсё цела і душу. Страхі і турботы некуды зніклі, яна на нейкі кароткі час засталася сам-насам са сваім дзіцем у цішыні саўны.

      Загадкавая чалавечая істота адной гадзіны ўзростам пішчала ў кошыку ў саўне на лясным хутары Нікіля, суботняй ноччу, за шэсцьдзясят гадоў да чырвонага паўстання. Час яе нараджэння не стаўся нечым незвычайным, усё ішло заведзеным прыродаю парадкам. Ева ў хаце прачнулася, калі п’яны Пеньямі, спатыкаючыся, дабіраўся да свайго ложка. Потым яна прачнулася яшчэ раз, таму што бацька пачаў голасна скардзіцца на жыццё, а з ложка ад дзвярэй пачуўся адказ: «Угаманіся, стары чорт, а то ўстану, дык адразу сціхнеш!» Гэта быў парабак Аапелі, які таксама позна вярнуўся дамоў. Стары і сапраўды на некаторы час сцішыўся, потым падняўся, выйшаў у сенцы і пачаў клікаць Ловісу. Хлопчык на пабягушках захіхікаў у сваім ложку. Усё гэта Ева добра чула, і не было ў тым нічога ні новага, ні дзіўнага. Марке не пачула нічога і спала, усё шчыльней прыціскаючыся да Евы. Напэўна, у сне яна лічыла Еву за маці.

      Пасля нараджэння доўгачаканага сына Маю ахапілі радасныя пачуцці, якія абуджаюцца самой прыродаю. Але такія пачуцці хутка праходзяць, і ўсёмагутная штодзённасць зноў напаўняе жыццё, і тады нараджэнне дзіцяці ператвараецца ў нешта цяжкае, што прыстойныя людзі павінны ўспрымаць пакорліва і цярпліва, бо гэта такія плады, якія жыццё прыносіць нам і якія надаюць існаванню чалавека шэрыя і нават гнятлівыя адценні. Калі дзіця памірае яшчэ малым, дык гэтая падзея падаецца больш радаснаю за ягонае нараджэнне. Вядома ж, маці пралье нямала слёз, але


Скачать книгу