Губляючы мары. Дмитрий Максимович Акулич
я дапамагу вам, падтрымаю дзверы пад'езда. – ласкава прамовіў Міхаіл, падбегшы да Каці.
– Так, дзякуй. – адказала яна.
Бескарысліва дапамагаў хлопец.
– Да пабачэння! – развітваўся Міша.
– Пака… – у адказ сказала Каця.
Яна ўвайшла ў пад'езд і ціха паднялася па невялікіх прыступках да ліфта.
“Гэты хлопец сёння зрабіў больш, чым зрабіў для мяне Толя ў гэты дзень. Нейкі чужы чалавек, ставіўся да мяне з дабрынёй і аказаў мне дапамогу, сам прапанаваў дапамогу, а мой муж нават незнайшоў час патэлефанаваць ці адказаць на мой званок." – разважала Каця, паднімаючыся на ліфце ў кватэру.
Каця прыйшла дадому, у кватэры было пуста і ціха. Яна адразу ж кінула пакет каля дзвярэй, побач з абудкам і ўвайшла ў пакой, дзе стаяў ложачак Насценькі. Каця пераклала дачку ў ложачак і паспяшалася пераапрануцца. Настачка заплакала. Каця зноў яе ўзяла на рукі, стала яе карміць, закалыхваць. Дачка заснула на руках, маладая мама акуратна паклала дачку зноў у ложачак. На гэты раз малая салодка спала. Каця ўзялася за сябе і за кватэру.
Каця была шчаслівая вярнуцца да сваіх кніжак, яна разумела, што для чытання іх можа не застацца часу. Ёй прыемна было проста глядзець, любавацца імі, трымаць іх у руках. Кнігі яе супакойвалі.
Каці не было на каго разлічваць у гэты дзень, але яна справілася. Яна не ганарылася гэтым, бо бескарыснае стаўленне Толі да яе і яго дачкі, было вышэй гонару. Добрае сэрца Каці было ў адчаі.
У вечары адчыніліся дзверы кватэры, хтосьці ўвайшоў.
– Гэта ты, Толь? – хвалююча і з надзеяй спытала Каця.
– Так!! – цвёрда адказаў муж.
Толя, не здымаючы абутку, увайшоў у пакой, дзе знаходзілася яго жонка. Каця сядзела на ложку складвала яго вопратку. Яна адклала рэчы, устала і ўсміхнулася яму. Захацела нешта сказаць.
Толя злосна паглядзеў на Кацю. У гэтую секунду, без усялякіх сумненняў, ён ударыў Кацю па шчацэ далонню. Яна ўпала на ложак. У шоку, Каця трымалася рукой за шчаку і вадзянымі вачыма паглядзела на мужа. Толя быў цвярозы, вочы яго гарэлі незадаволенасцю. Не зірнуўшы на дзіця, ён, бурча сабе пад нос, спяшаўся пакінуць кватэру. Толя нічога не патлумачыўшы, хутка пайшоў, як быццам хаваючыся ад сям'і, гучна пляснуўшы за сабой дзвярыма. Каця была бледная, слёзы цяклі вельмі хутка. Яна не магла ўявіць такую сустрэчу, яна не магла зразумець, што прымусіла мужа стукнуць яе. Каця ніколі не забудзе яго страшнага погляду. Яна адчувала, што яе як быццам нешта ўдарыла ў самае сэрца.
Праз некалькі гадзін, Толя зноў вярнуўся дадому. Але на гэты раз ён быў больш спакойным і ўпэўненым.
Каця не хацела бачыць яго, не хацела гаварыць з ім. Яна чула набліжаючыя крокі мужа, Толя сам падышоў да яе. Каця сядзела ля ложачка дачкі і ціха спявала ёй песеньку.
– Ці так гэта, Каць? – спытаў Толя. – Наша дзіця хворае?
Каця з здзіўленнем ускочыла. Яна ўсім сваім выглядам паказвала, як жа яна злуецца на яго. Моўчкі і са злосцю, яна падышла да камоды, дастала з яго дакументы дзіцяці і хутка працягнула іх мужу. Толя ўзяў іх і павольна ўсё перачытваў.
– Божа