Нелюбімыя гінуць. Віктар Праўдзін

Нелюбімыя гінуць - Віктар Праўдзін


Скачать книгу
Дзмітрый. – Спярша дзюбка, а потым невядома адкуль з’явяцца і дзюба, і змяіны зуб…

      Ён пазяхнуў і, трымаючы руль левай рукой, правай ухапіў поліэтыленавую двухлітровую бутлю з вадой. Спярша зрабіў некалькі вялікіх глыткоў, потым лінуў вады на галаву, шыю, парослую чорнымі валасамі грудзіну і, страсянуўшы патлатай галавой, выдыхнуў:

      – Другія суткі за рулём, хоць бы не заснуць… Ірка, сцерва, падвяла, выбіла з графіка.

      – Трымайся, перададзім дзяўчыну і заначуем, – зручней уладкоўваючыся ў крэсле, адказаў Ашот і, выцягнуўшы цыбатыя ногі, заплюшчыў вейкі.

      Да скрыжавання, на якім чакалі Любу, пад’ехалі каля адзінаццаці гадзін вечара. Як толькі машына спынілася і Ашот адчыніў дзверцы, у салон цяжкавата і не без дапамогі хлопца ўскараскалася невысокага росту гадоў пяцідзесяці жанчына ў вялізных, на паўтвару, акулярах. Гладка зачэсаныя валасы былі сабраны на патыліцы і прыхоплены ярка-чырвонай шпількай. Жанчына, не вітаючыся, па-руску зняважліва заявіла:

      – Я – фрау Эльза, эканомка пана Ганса. Мой гаспадар прасіў перадаць, што за спазненне ён спагоніць з вашай фірмы штраф.

      Ашот у апраўданне хацеў нешта сказаць, але жанчына рашучым жэстам рукі перапыніла:

      – Не трэба тлумачэнняў, Люба Анікейчык – на выхад!

      – Бывай, сяброўка, – абыякава прабурчэла за Любінай спінай Ірына і, шчыльней захутваючыся ў плашчоўку, санліва дадала: – Добра, што гэты славуты нямецкі парадак для мяне пачнецца толькі заўтра…

      Люба на развітанне моўчкі паціснула Кацярыне руку, ускінула на плячо дарожную сумку, падхапіла старэнькі чамадан.

      Накрапваў невялікі дожджык, і першае, пра што падумала Люба, ступіўшы на зямлю, гэта быў парасон, які наўмысна не ўзяла з сабой з-за зламанай спіцы і зацыраванай у двух месцах матэрыі.

      Насупленая і непрыступна халодная фрау Эльза была ў машыне. Яна дачакалася, калі Люба ўладкавалася на заднім сядзенні, і толькі пасля гэтага, прачыніўшы шкло, падала Ашоту аркуш паперы.

      – Вазьмі распіску аб выкананні абавязацельстваў, а памер штрафу гаспадар перадасць па факсе.

      Сказаўшы гэта, эканомка завяла рухавік і, рэзка развярнуўшы машыну, ажно завіскаталі колы, на вялікай хуткасці рванула з невядомага Любе скрыжавання, толькі мільганула перад вачыма агромністая шыльда-ўказальнік: «Берлін – 40».

      2

      Высока ў недаступных гарах, там, дзе раздольнае неразгаданае неба ўпала на мёртвыя, пабеленыя снегам каменныя глыбы і, быццам узяўшы іх у палон, ахутала аблокамі, кружыў стары адзінокі арол. Ён бачыў на вымачанай дажджамі, прапахлай смалой і кветкамі зямлі кожны каменьчык, кожную сцяблінку і кусцік, з-за якіх у любы момант мог выкуліцца заяц ці выскачыць з норкі палахлівы сурок, і ніяк не мог зразумець, чаму сёння паляну запаланілі людзі ў чорнай апратцы. Арол быў усхваляваны: жыллё і месца свайго палявання ён не хацеў саступаць ні чалавеку, ні маладому і нахабнаму суседу, які апошнім часам усё часцей і часцей спрабаваў


Скачать книгу