Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский


Скачать книгу
маладая дзяўчына з мікрафонам у руцэ. Праз хвіліну паказаўся аператар у абтрапанай скураной куртцы з чырвонай зоркай на грудзях, а за ім – хлопец з невялікім пражэктарам. Дзяўчына ветліва спытала ў Якуба па-англійску, ці не хоча ён пракаментаваць выступ расійскага аркестра для… партала расійскай газеты. Калі ён пацікавіўся назвай газеты і даведаўся, што гэта «Комсомольская правда», то без вагання адмовіўся. Бацька яму расказваў, што ў свой час гэта была «найжаўцейшая дрындушка і рупар савецкай прапаганды». Калі ж дзяўчына звярнулася да Надзі, адбылося нечаканае: Надзя выйшла з-за высокага століка і прыязна загаварыла з журналісткай па-руску. Тая падняла руку і падсунула да Надзі мікрафон, хлопец уключыў пражэктар, а аператар пачаў запіс.

      Надзя гаварыла больш за дзесяць хвілін. З гэтай прамовы Якуб зразумеў няшмат: рускай мовы ён не любіў і ніколі не хацеў яе вывучыць – у асноўным таму, што не бачыў сэнсу. Ён выхопліваў толькі асобныя словы: «музыка», «культура», «Рахманінаў», «Чайкоўскі», «Украіна», «Польшча» ва ўсіх склонах. Таксама, здаецца, адзін раз прагучала прозвішча Шапэна. Звычайна нясмелая, інтравертная, крыху адстароненая Надзя, якая заўсёды трымалася ўбаку, цяпер жэстыкулявала, усміхалася, ківала, згаджаючыся з журналісткай, або, наадварот, круціла галавой, малітоўна складала рукі, моршчыла лоб. Якуб бачыў яе такою ўпершыню. У святле пражэктара ён злавіў у яе вачах водбліск невядомай яму дагэтуль дзёрзкасці.

      Аператар глядзеў на яе не міргаючы. Атласная сукенка з узорам з жакардавых кветак абцягвала Надзіны грудзі, што час ад часу калыхаліся, і выглядала яна проста чароўна з гэтай кучмай светлых валасоў, заплеценых у касу. Надзя, яго дзяўчына. Яна гаварыла нізкім меладычным голасам, а руская мова, што злятала з яе вуснаў, цалкам супярэчыла стэрэатыпу, у які верыў Якуб, бо была пяшчотная, пачуццёвая і мяккая.

      Потым часамі здаралася так, што, калі за вокнамі згушчалася ноч, а яны ўсё яшчэ пілі віно на кухні, Якуба агортвала пачуццё невымоўнай утульнасці. Тады ён глядзеў на Надзю, і яго ахоплівала немагчымая замілаванасць, а яго закаханасць у яе… Надзя аднекуль ведала, што ён хоча, каб яна прачытала яму які-небудзь верш па-руску, і тады замаўкала, усміхалася, брала ў рукі абкладзеную газетай кніжачку, якая ляжала на зэдліку каля пліты, клала яе на стол, не разгортваючы, і чытала верш на памяць, гледзячы ў вочы Якубу. Бывала, што ён, прыціскаючыся да яе ў ложку, ніяк не мог суняць дрыжыкі, а Надзя цалавала яго ў скронь і нешта шаптала па-руску. Тады ён засынаў.

      У парку пад вярбой яны праседзелі да вечара – складалі маршрут падарожжа. На гугл-картах лічылі кіламетры і выбіралі месцы, якія хацелася наведаць, на «Букінгу» і «Эйр-Бі-Эн-Бі» вывучалі кватэры, шукалі кемпінгі і палатачныя лагеры. Больш за ўсё дапамагаў ім пошукавік «Яндэкс», расійскі аналаг «Гугла». Паколькі «Яндэкс» не быў у палоне сетак інтэрнэт-малоха, Якуб з Надзяй часта знаходзілі інфармацыю, якой «Гугл» не індэксаваў увогуле, а калі нават індэксаваў, то ўрыўкамі і недакладна. «Яндэкс» стварылі


Скачать книгу