Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский


Скачать книгу
дыхаў на яе. Часам асцярожна прыкусваў там скуру з ледзь бачнымі светлымі валаскамі, якія пасля гэтага нібы па камандзе падымаліся ўверх. Надзя пачынала гучна дыхаць, круціць сцёгнамі і шаптаць сваё салодкае: «Якуб, што ты зноў са мной зробіш…» Не «робіш», а менавіта «зробіш».

      Ён бясшумна споўз уніз па прасціне, дакрануўся вуснамі да маленькай вясёлкі на выпукласці і шапнуў:

      – Добрай раніцы, каханая.

      Яна рэзка павярнула галаву. Безуважна паглядзела на яго. У яе вачах ён заўважыў слёзы.

      – Чаму ты плачаш? Што такое? – спытаў ён, кленчачы над ёю.

      Яна павярнулася на спіну і прыкрыла грудзі разгорнутай кнігай. Доўга не адказвала, пяшчотна гладзячы яго па шчоках і вуснах кончыкамі пальцаў.

      – Гэта ўсё кніга, – шапнула яна неўзабаве.

      Краем вока ён зірнуў на патрэсканую і месцамі патрапаную аранжава-карычневую вокладку, на якой цалавалася пара.

      – Кніга? – прашаптаў ён, прыціскаючыся вуснамі да яе запясця. І, не хаваючы здзіўлення, спытаў: – Ты плачаш праз нейкую кніжку? Ты? Такая вялікая дзяўчынка? Я думаў, ты такіх кніжак ужо не чытаеш, – у яго голасе прарэзалася насмешка.

      – А канкрэтна? Гэта якіх «такіх»? – адказала яна і рэзка прыпаднялася на локцях. Кніга павольна спаўзла ёй на жывот, адкрываючы грудзі.

      – Ну, такіх… такіх… – заікаўся ён, шукаючы прыдатнае слова.

      У яе позірку з’явілася раздражненне, а ў голасе – нецярплівасць. Ён добра ведаў, што, калі Надзя кажа «канкрэтна» гэткім тонам, часцей за ўсё гэта пачатак спрэчкі, а то і сваркі. Спрачацца з ёю ён вельмі любіў, сварыцца часам таксама – у асноўным таму, што пасля яны цудоўна мірыліся. Але цяпер, калі яна голая ляжала побач, гэта было апошняе, чаго яму хацелася.

      – Ну, назавём іх рамантычнымі, напрыклад, – дагаварыў ён і схіліўся, каб пацалаваць яе грудзі.

      Але яна не дазволіла – скрыжавала рукі, уперлася далонямі яму ў лоб, падняла ягоную галаву і, гледзячы ў вочы, спытала:

      – А ты? Ты ніколі не плакаў над кніжкай?

      У яе голасе ён пачуў рашучасць і добра знаёмую яму задзірлівасць і спакойна адказаў:

      – Нешта не прыгадваю. Хіба што над якой зусім ідыёцкай. Са злосці, што мушу марнаваць час на такую дурату, – прагучала гэта кпліва.

      – Вельмі дзіўна, – ціха адказала яна, не рэагуючы на яго жарт.

      – Чаму?

      – Таму што ты вельмі чуллівы. Я ніколі раней не сустракала такога чуллівага хлопца, як ты. Таму і дзіўна. Вельмі.

      Яна павярнулася на бок і прыціснулася азадкам да яго жывата. Колькі часу яны моўчкі ляжалі абняўшыся.

      – У сваю абарону, – шапнуў ён неўзабаве, – магу сказаць, што над кніжкамі я, можа, і не плакаў, але над лістамі – так. І нават даволі часта. Калі ўжо мае слёзы падчас чытання такія важныя.

      – Ты ніколі пра гэта не расказваў, – памаўчаўшы, адказала яна.

      У яе голасе ён пачуў смутак. Яна рэзка павярнулася да яго і адцясніла на край ложка. Іх вочы цяпер


Скачать книгу