Абое рабое. Таццяна Дземідовіч
і вострае.
І тут зашаргацела газета…
Выратавальніца пасадзіла малога на калені і ціхенька прашаптала:
– Мяне завуць Валянціна Дзмітрыеўна. І я чытаю вельмі цікавую газету. Адгадай, як яна называецца?
Хлопчык здзіўлена і зацікаўлена паглядзеў на жанчыну.
– А ну, давай хуценька знойдзем яе назву… Дзе яна тут схавалася? Ты ж такі разумненькі, кемлівы! Будучы выдатнік.
Мікіта ўмомант падцягнуўся, уважліва паглядзеў на сваю настаўніцу і дзелавіта сказаў:
– Я ведаю, у пачатку будзе назва, давайце пагартаем…
– Давай пагартаем, – паўшэптам паўтарыла Валянціна Дзмітрыеўна.
Пасля Мікіта шукаў у загалоўках літары «а», «о» і «у», лічыў старонкі, меркаваў, да якіх падзей размешчаны фатаграфіі, і распавядаў, пра што б ён напісаў у газеце. А праз пятнаццаць хвілін наш забіяка заснуў моцным сном.
– Хутка, аднак, вы яго абяззброілі! – усміхнуўся сур’ёзны мужчына ў акулярах. – Вы, напэўна, па адукацыі педагог?
– Увага – вось што абяззбройвае! – усміхнулася Валянціна Дзмітрыеўна. – Усе любяць, каб да іх ставіліся ўважліва… А па прафесіі я садавод…
Я заплюшчыла вочы і ўявіла летні духмяны сад Валянціны Дзмітрыеўны… Як пяшчотна ветрык гайдае цяжкія галінкі з сакавітымі чырвонымі яблыкамі, а потым буйныя кроплі цёплага жнівеньскага дажджу… Насычаныя пахі яблычнага павідла, кампоту… «Вось прыеду дахаты, і адразу куплю першых смачных яблыкаў, – скрозь дрымоту падумала я, – усе вечарам будуць стомленыя, знерваваныя, а я да дамачадцаў з вітамінамі Увагі».
Катавасiя
Кошка Мурка ступае мякка, паважна, аб ногі ласціцца, амаль штурхаецца, і хвастом высокім ды пругкім казытліва кранаецца костачак. А на золку хусткай пуховай на грудзі ляжа да Шуры і «мур-мур-мур»…
Сабака Сняжок як дзіцячая цацка. Нос – бліскучы гузік, а сам белы і патлаты. Мішка заўсёды з ім без павадка гуляе, бо любіць Сняжок бегаць. Жвавы вельмі!
– Апошні раз цябе, Мішка, папярэджваю: сабаку свайго, бруднага, смярдзючага, у вёску вязі! Не месца яму ў шматпавярховым доме, – абуралася на суседа Шурачка.
– Лепш кошку сваю выкінь! – злаваўся Мішка.
Аднойчы Сняжок запрыкмеціў Мурку ды брэхам зайшоўся – аглушальна-звонка, бесперапынна.
Суцэльны струмень сабачай лаянкі. Мурка не вытрымала: выгнула спіну, хвост распушыла, пайшла ў атаку на Сняжка. З гладкай падушачкі кіпцюры з’явіліся, вось імі сабачкаў нос і зачапіла.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.