Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж

Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж


Скачать книгу
– унутраны і знешні.

      Першачарговай прычынай з’яўлялася дынастычная палітыка Ягелонаў. Яшчэ пры жыцці Казіміра Ягайлавіча прадпрымаліся спробы па здабыцці зямель на поўдзень ад Карпат і Судэт, якія належалі Чэхіі і Венгрыі. Казімір абапіраў узаемаадносіны дынастыі і дзяржавы на зусім новых пачатках, а сваю дынастычную палітыку імкнуўся рэалізаваць не фармальным чынам, а праз фактычныя дасягненні – як у Польшчы, так і ў Літве. Наперад высоўваўся персанальны і дынастычны інтарэс, прытым як ва ўнутранай палітыцы, так і ў знешняй. Падчас свайго праўлення яму ўдалося пераадолець супраціў магнатэрыі, які асабліва даў сябе адчуць падчас Трынаццацігадовай вайны. Казімір прагнуў моцнай аднаасобнай улады, а не кіраваць з дапамогай уплывовых арыстакратаў, якія ў эпоху Уладзіслава-Ягайлы і Уладзіслава III прывыклі бачыць у дынастыі сродак ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі. Пазбавіўшыся перавагі магнатаў, Казімір мог з адданымі сабе людзьмі праводзіць у жыццё сваю дынастычную праграму. Пунктам выйсця для гэтых дынастычных планаў сталі спадчынныя правы ў дачыненні да Чэхіі і Венгрыі, якія паявіліся дзякуючы шлюбу Казіміра Ягайлавіча з Лізаветай Габсбург. Менавіта яна ў значнай меры прычынілася да пераймання польскім дваром вынесенага з габсбургскага асяроддзя трактавання дзяржаўных спраў праз уласныя дынастычныя інтарэсы. Але зацяжная Трынаццацігадовая вайна з крыжакамі прывяла да таго, што справы дынастыі трэба было адкласці на больш спрыяльны час. Прызнанне правоў Габсбургаў на Чэхію і Венгрыю павінна было выклікаць змену стаўлення Польшчы да гэтых краін. Да гэтых пор польская палітыка, абапертая на абавязковую норму элекцыі, аспрэчвала вынікаючыя са спадчынных правоў прэтэнзіі Габсбургаў. Як у чэшскай дзяржаве, так і ў каралеўстве Святога Стэфана Польшча падтрымлівала волю народа і прынцып выбарнасці караля. Спадчынная перадача ўлады прывяла б да канфлікту з нацыянальнымі сіламі ў абедзвюх краінах. Гэтага ўдалося пазбегчы ў Чэхіі дзякуючы кампрамісу з мясцовым уладаром. Такі падыход спрыяў поспеху польскай палітыкі. Затое ў Венгрыі спадчыннае права паспрабавалі ўвесці з усёй катэгарычнасцю, і гэта закончылася там выразнай няўдачай.

      У абедзвюх дзяржавах уладу трымалі і перадавалі далей прадстаўнікі мясцовай магнатэрыі. У Чэхіі ім з’яўляўся ў гэты час Іржы Падэбрадскі, звязаны з гусіцкім рухам. Начале Венгрыі стаяў Мацьяш Корвін, сын Янаша Гуньядзі, героя барацьбы з туркамі, саюзніка Уладзіслава Варненскага. Становішча Іржы з Падэбрадаў было нязвыкла цяжкім. Як прыхільніка гусітаў яго паўсюдна не прызнавалі. У дадатак, мэтанакіраваную палітыку супраць яго пачаў рымскі папа Павел ІІ, які імкнуўся вярнуць каталіцкай царкве былыя пазіцыі. Папа пракляў Іржы і звольніў яго падданых ад паслушэнства. Асабліва моцна гэты крок адбіўся ў Сілезіі, дзе ў апазіцыі да караля знаходзіўся, у прыватнасці, Уроцлаў. Нялюбасць да Іржы была тут настолькі вялікай, што сілезцы ўсё часцей аглядаліся ў бок Польшчы, якая магла дапамагчы пазбавіцца ненавіснага манарха.


Скачать книгу