Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж

Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж


Скачать книгу
праведзеных выбараў. Аднак польскія паслы, адпраўленыя на новы элекцыйны сойм у Кутняй Гары, змаглі вырашыць праблему на карысць Польшчы. З праціўнікаў, якія пагражалі польскім і ягелонскім дынастычным планам, найбольш небяспечным, зразумела, з’яўляўся Мацьяш Корвін. Аднак ён не меў моцных пазіцый. Шанцы венгерскага караля змяншаліся з-за пагрозлівых чутак, якія зыходзілі з самой Венгрыі. Атрымаўшы іх сур’ёзныя пацвярджэнні, венгерскае пасольства выехала з Кутняй Гары, не дачакаўшыся элекцыі. У гэтых умовах чэшскім каралём быў абраны Уладзіслаў Ягайлавіч. Гэта адбылося 27 мая 1471 г. У жніўні Уладзіслаў каранаваўся ў Празе. У гэты ж час выбухнула вайна паміж Польшчай і Корвінам. Было прынята рашэнне ўдарыць па венгерскай тэрыторыі.

      Ужо некалькі год, па меры развіцця супярэчнасцей паміж Корвінам і польскім кандыдатам на чэшскі трон, Казімір Ягайлавіч шукаў кантактаў з праціўнікамі венгерскага караля. Мэтай была падрыхтоўка грунту для ягелонскай кандыдатуры. Было вядома, што самаўладнае праўленне Мацьяша выклікае ў Венгрыі вострае незадавальненне, асабліва ў магнацкіх колах. Там не падабалася ўвязванне ў чэшскія справы і занядбанне барацьбы з туркамі. На пачатку 1471 г. склалася змова венгерскіх арыстакратаў, на чале якіх стаў даўні паплечнік Мацьяша прымас Янаш Вітэз. Змоўшчыкі планавалі скінуць Корвіна з венгерскага трона і паставіць на гэтае месца каралевіча Казіміра, аднаго з сыноў Казіміра Ягайлавіча. Яны паразумеліся ў гэтым пытанні з польскім дваром. Нягледзячы на вялікую сакрэтнасць, з якой прадпрымаліся ўсе дзеянні, Мацьяшу ўдалося даведацца аб інтрызе. Ён паспрабаваў перахіліць на свой бок частку незадаволеных магнатаў. Адначасова ў Кракаў было адпраўлена пасольства з прапановай перамір’я на адзін год. Венгерская дэлегацыя таксама прадставіла план усынаўлення Уладзіслава Корвінам. Кароль Венгрыі пад прысягай абяцаў перадаць чэшскую карону ўсыноўленаму Уладзіславу за кошт прызнання выбару яго на караля Чэхіі. Польскі двор у катэгарычнай форме адкінуў гэтую прапанову. Далейшы лёс чэшскага трону павінна была вырашыць вайна. У Венгрыю быў накіраваны каралевіч Казімір, якому венгерскае пасольства прапанавала карону Святога Стэфана.

      2 кастрычніка 1471 г. Казімір вырушыў з Кракава на чале 12-тысячнага войска, якім камандаваў Пётр Дунін, герой Трынаццацігадовай вайны з крыжакамі. Выправе польскага войска папярэднічаў выданы ў верасні прывілей маладога Казіміра, у якім ён як сапраўдны манарх Венгрыі абвяшчаў вайну Мацьяшу Корвіну. Венграм ён абяцаў вяртанне правоў і абарону ад туркаў. У ваколіцах Пешта польскае войска паявілася 8 лістапада. У мясцовым замку ўладкаваўся Мацьяш Корвін. Ён не імкнуўся вырашыць справу на полі бою. Пакуль польскае войска прыйшло ўглыб Венгрыі, Корвіну ўдалося пакрысе авалодаць сітуацыяй і аб’яднаць вакол сябе значную частку ўплывовай арыстакратыі. Ён выкарыстаў таксама неспрыяльную для ваенных дзеянняў пару года і пэўныя памылкі польскага камандавання. Польская армія нават


Скачать книгу