Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч


Скачать книгу
гораду напісаныя на працягу многіх дзесяцігоддзяў палотны. Віцебск – сапраўды горад мастакоў і паэтаў…

      Пётр Максавіч Явіч, чые творы знаходзяцца не толькі ў музеях і галерэях Беларусі, а яшчэ і ў Траццякоўскай галерэі, – адзін з апошніх вучняў Юдэля Пэна, легендарнага віцебскага жывапісца, які заснаваў у горадзе на Дзвіне адмысловую мастацкую школу. Працавала прыватная школа-майстэрня Пэна ў 1898—1918 гадах. Звычайна мастак набіраў ад 10 да 25 дзетак. У праграму заняткаў уваходзілі маляванне з натуры, маляванне геаметрычных прадметаў, арнаментаў і гіпсавых фігур, работа на пленэры. У 1907 і 1914 гадах адбыліся выставы прац Ю. Пэна і яго вучняў. У школе займаліся Заір Азгур, Марк Шагал, Саламон Юдовін, Якаў Мінін… Вучні майстра, без якога нельга ўявіць гісторыю беларускага мастацтва, разышліся па ўсім свеце. І сярод іх першая зорка, канешне ж, – Марк Шагал. Многія віцебскія адрасы канца дзевятнаццатага – пачатку дваццатага стагоддзя звязаны з імем гэтай славутасці. А многія работы Шагала – партрэты Віцебска, няхай сабе і са сваімі прыдумкамі, фантазіямі, усё ж такі партрэты горада, якія мы адкрываем і на старых паштоўках. Вядомы нам па іх выявах Віцебск – гэта і Віцебск цэлага сузор’я мастакоў, якія авалодвалі азамі майстэрства ў мясцовым мастацкім вучылішчы. У розныя гады яно называлася па-рознаму. Прыкладам, скульптар Заір Азгур паспеў павучыцца і ў Віцебскім мастацка-праектным інстытуце, і ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. А выкладаў тады, у 1920-я, скульптуру ўраджэнец Санкт-Пецярбурга Міхаіл Аркадзьевіч Керзін. Пазней ён пакіне Віцебск, вернецца ўжо ў Ленінград. Але беларускі горад надоўга застанецца ў памяці Керзіна. Як і мастак пакіне ў Віцебску нямала сваіх слядоў. Дарэчы, і званне заслужанага дзеяча мастацтваў Керзіну прысвояць у Беларусі.

      Віцебск. Гогалеўская вул.

      Віцебск мастацкі – гэта і лёсы жывапісцаў, графікаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сцэнографаў Монаса Манасзона, Мікалая Міхалапа (гэта ён стварыў у Віцебскім тэхнікуме керамічнае аддзяленне ў 1925 годзе), Аляксандра Мазалёва, Залмана Марынгофа, Міхаіла Навумава, Віктара Лук’янава, Міхаіла Міхайлава, Валерыя Лябедзькі, Уладзіміра Напрэенкі, Наталлі Лісоўскай, Валерыя Магучага, Аляксандра Мядзвецкага, Віктара Міхайлоўскага, Яўгена Нікалаева, Альберта Някрасава, Васіля Несцярэнкі, Мікалая Образава, Аляксандра Падалінскага… Безліч імёнаў! Школа магутнага гарту! Не, нават некалькі школ! Пакаленні і пакаленні творцаў, якія прыйшлі ў вялікае мастацтва, пачынаючы з канца ХІХ стагоддзя, прыйшлі ў першай палове ХХ стагоддзя, прыйшлі ў 1950—1980-я гады. Па-рознаму склаўся лёс кожнага з гэтых рупліўцаў на ніве мастацтва. Але кожны, літаральна кожны са згаданых асоб трымаў у полі зроку, у сваім мастацкім светапоглядзе Віцебск. Малюючы сваіх “Плытагонаў”, відавочна, думаў пра горад свайго творчага сталення і народны мастак Беларусі Валянцін Волкаў. Ён выкладаў у Віцебску ў 1920-я… У 1925—1930 гадах вучыўся ў мастацкім тэхнікуме яго сын, славуты кніжны графік Анатоль Волкаў. Калі сустракаюся з Сяргеем Анатольевічам


Скачать книгу