Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
тэхнічных навук Мікалай Кандрацюк. Свой сур’ёзны след у гісторыі беларускай навукі пакінуў і доктар тэхнічных навук, спецыяліст у галіне парашковай металургіі Вячаслаў Капцэвіч. У Беларускім дзяржаўным універсітэце добра ведаюць доктара тэхнічных навук Аляксандра Ключнікава. Займаецца ён распрацоўкай вырабаў спецыяльнай электронікі. Цяпер, праўда, працуе ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце. Калі з часам у Давыд-Гарадку будзе заснаваны музей, прысвечаны землякам-навукоўцам, то абавязкова асобнае месца ў яго экспазіцыі адвядуць біяграфіі кандыдата тэхнічных навук, вайсковага вучонага Мікалая Комара, а таксама доктара тэхнічных навук Мікалая Матусевіча (на вялікі жаль, ён ужо пакінуў гэты свет. Доўгі час рупіўся на навуковай ніве ва Украіне). 3 Давыд Гарадка – і кандыдат хімічных навук Павел Матусевіч, які пэўны час загадваў лабараторыяй хімічнага факультэта БДУ У Бялградзе жыве доктар ветэрынарных навук Васіль Румен, які закончыў першую Давы-Гарадоцкую школу. А ў Мінскім медуніверсітэце загадвае кафедрай доктар медыцынскіх навук
Рыгор Рычагоў. I пачынальнік тэарэтычных даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі, доктар навук Андрэй Самсон – таксама з палескага гарадка.
Проста нельга не згадаць родных братоў Міхаіла, Рыгора, Уладзіміра і Яўгена Шапецькаў, якія усе дружна пайшлі ў медыцынскую навуку. Абаранілі кандыдацкія дысертацыі. А Яўген Мікалаевіч стаў ужо і доктарам медыцынскіх навук, працуе ў Кіеўскім медуніверсітэце. Вось з каго браць прыклад сучаснай моладзі!
Мяркую, што з часам сапраўды ў знак добрай памяці пра сваіх слаўных землякоў зробяць у Давыд-Гарадку адмысловы музей. Ужо дзеля таго, каб ведаў свет, што ў гэтай старонцы выраслі людзі з багатымі на падзеі, здабыткі няўрымслівымі біяграфіямі.
3 магдэбургскай Дзісны
Ніяк не магу знайсці вядомую ў свой час кнігу польскага аўтара “Дзісна і Друя. Магдэбургскія гарады”, выдадзеную ў Вільні ў 1934 годзе. Мо з часам яшчэ патрапіць на вочы. I там, несумненна, знойдзецца шмат інфармацыі пра каталіцкія і праваслаўныя храмы Дзісны, старажытнага паселішча (вядомасць сваю горад, які цяпер схаваўся ў Мёрскім раёне, мае з XI стагоддзя).
Варта адзначыць, што ўпрыгожвалі Дзісну і Васкрасенская царква (XVI ст.), і Спаса-Праабражэнская (каля 1669 г.), Увядзенская і ўніяцкая Міхайлаўская цэрквы, парафіяльны касцёл (1581), францысканскі кляштар (1630)…
Дарэчы, пра месцазнаходжанне Дзісны. Горад раскінуў свае хаціны пры ўпадзенні ракі Дзісны ў Заходнюю Дзвіну, за 45 кіламетраў на ўсход ад Мёраў. Аўтамабільнымі дарогамі Дзісна злучана з Полацкам, Глыбокім, Мёрамі. За 12 кіламетраў ад паселішча – чыгуначная станцыя Боркавічы, гэта на лініі Полацк—Крулеўшчына.
Але ж мы пагаворым пра землякоў – ураджэнцаў Дзісны, блізкіх ваколіц. Пагадзіцеся, у дадатак да адметнай біяграфіі паселішча, напісанай і выдадзенай болын як тры чвэрці ста годдзя назад, не лішняй падасца і гэтая інфармацыя.
Невялікае