Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч


Скачать книгу
аўтакефаліі быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1939 годзе. Багдановіча этапіравалі ў сумна вядомы лагер у Бярозе-Картузскай. 3 вызваленнем Заходняй Беларусі ахова лагера разбеглася. Багдановіч вярнуўся дахаты. Пры новай уладзе – і новы арышт. Дакладных звестак пра далейшы лёс праваслаўнага дзеяча не захавалася. Даследчыкі мяркуюць, што ён расстраляны недзе пад Вілейкай.

      У пярэдадзень драматычных падзей – у лістападзе 1939 года – нарадзіўся ў Дзісне Пётр Аляксандравіч Шыман. Пройдуць гады – і ён стане вядомым у Расіі дзеячом праваслаўнай царквы. Паўплывала на выбар дзісенскага падлетка і тое, што паходзіў з сям’і святара. Праўда, спярша біяграфія складвалася звычайна. Паступіў пасля школы ў Гродзенскае медвучылішча. Але душа запатрабавала іншага. I ў 1962 годзе Пётр Шыман заканчвае Мінскую духоўную семінарыю. Пасля вучыцца ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. У 1980—90я Пётр Шыман – Паладзій, епіскап Чыцінскі і Забайкальскі, епіскап Іжэўскі і Удмурцкі, епіскап Пераяслаў-Хмяльніцкі… У мяне, дарэчы, даўнія вочныя і завочныя стасункі з вядомым паэтам і празаікам, народным пісьменнікам Удмурціі Вячаславам Ар-Сяргі. Ён і расказвае пра нашага земляка: “Епіскап Паладзій зрабіў неверагодна шмат для таго, каб Праваслаўная царква ва Удмурціі займала належнае месца. За гэта яму ўдзячны многія вернікі!..”

      Дзісна – з самых малых гарадоў Віцебшчыны, Беларусь Але ў паселішча шмат прывабнасцяў, якія маглі б прыцягнуць сюды турыстаў. Захаваліся старажытныя валы Верхняга замка. Яшчэ вабіць вока мост з векавой гісторыяй. Ёсць паром. Адмысловай можа атрымацца экскурсія па храмах Дзісны. Навідавоку – старажытныя забудовы горада. Па блізу ад паселішча – гідралагічны заказнік “Ельня”, створаны дзеля захавання ўнікальнага для Еўропы балота з рэшткамі пасляледніковай тундры. Горад становіцца месцам правядзення мастацкіх пленэраў. Карацей, збірайцеся ў Дзісну! Не пашкадуеце!..

      Драгічыншчына – салаўіны куток

      У адну з апошніх вандровак па Берасцейшчыне ў Драгічын завітаў зусім не ў пару. Горад рыхтаваўся да чарговага свята. I, зразумела, усе – і культасветработнікі, і музейшчыкі – былі заняты клопатамі, звязанымі з надыходзячым Днём горада. Свята, што ні кажы!.. А мне карцела паболей распытаць пра ўраджэнцаў, пра славутых землякоў, карцела завітаць у школы, паездзіць па раёне. Хацеў ужо заварочваць на суседняе Іванава. Ды не паспеў высветліць, чым і як дабірацца да чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі, што месціцца ў суседнім райцентры, як сустрэў на адной з галоўных вуліц вядомага на Берасцейшчыне літаратара Анатоля Крэйдзіча. Кіраўнік абласной пісьменніцкай арганізацыі. Паэт і празаік. Цяпер – рэдактар іванаўскай раёнкі “Чырвоная звязда”. Анатоль параіў не спяшацца, а запрасіў наведацца разам з ім у раённую бібліятэку.

      Там адбылася нечаканая сустрэча з выставай мясцовага мастака Пятра Мысліўца. Звычайны рабочы-цясляр, ён і нарадзіўся ў Драгічыне, у 1938 годзе, 1 ліпеня. Атрымліваецца, што імпрэза да юбілею і прымеркавана.


Скачать книгу