Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
справы ў бібліятэцы, Крэйдзіч прапаноўвае выправіцца ў вандроўку па раёне, які ён добра ве дае. Сам жа тут і нарадзіўся – у вёсцы Заверша. Зразумела, я пагаджаюся. А яшчэ прашу, каб дапамог мне наведацца ў легендарны Хомск, у вёскі Бездзеж, Закозель… Мясціны гэтыя звязаны з многімі і многімі славутымі імёнамі, з пісьменнікамі і вучонымі. А Анатоль Крэйдзіч, у сваю чаргу, расказвае пра тое, што з яго роднага Заверша ў вялікі свет выправіліся таксама многія славутасці. I найвядомейшы сярод іх – акадэмік Майсей Калінікавіч Юскавец. На радзіўся ў жніўні 1898 года. Скончыў Маскоўскі ветэрынарны інстытут. Ужо на пачатку работы зарэкамендаваў сябе як таленавіты вучоны-мікрабіёлаг, як дасведчаны імунолаг.
Доўгі час быў акадэмікам-сакратаром Аддзялення жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР і дырэктарам Беларускага навуковадаследча га ветэрынарнага інстытута. За навуковы плён адзначаны ордэнамі Леніна, “Знак Пашаны”. 3 Заверша – і кандидат тэхнічных навук Іван Ільіч Шпак (нарадзіўся ў ліпені 1947 года). Дарэчы, засведчыў сябе не толькі як вучоны, але яшчэ і як перакладчык мастацкай літратуры з чэшскай мовы на беларускую. У прыватнасці, пераклаў некалькі апавяданняў Яраслава Гашэка, аповесць Івы Герцыкавай “Цень сну”. Аўтар тэрміналагічнага руска-беларуска-англійскага слоўніка па радыёэлектроніцы.
Хомск – старажытнае паселішча, дзе быццам у люстэрку адбіваюцца многія старонкі з гісторыі Палесся. Паселішча ўпершыню згадваецца на пачатку XVI стагоддзя. Побач з вёскай у розныя гады праводзіліся археалагічныя раскопкі. Зробленыя знаходкі сведчаць: у гэтых мясцінах людзі жылі яшчэ ў X—VIII тысячагоддзях да нашай эры.
Хомск – радзіма контрадмірала Івана Даміянавіча Сніткі (нарадзіўся ў 1896 годзе). Яго баявы шлях у Ваенна-Марскім Флоце СССР адзначаны ордэнам Леніна, трыма – Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі. Пахаваны Іван Даміянавіч на Парахоўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу. Згадваючы гэтае імя, гаворым з Анатолем пра тое, што драгічынцам след было б і вуліцу назваць у гонар знакаміта га военачальніка. 3 Хомска – і вядомы на Берасцейшчыне журналіст, заслужаны работнік культуры Пётр Васільевіч Елец.
А я згадваю, што і Хомск, і драгічынскія Антопаль, Бездзеж – мясціны, апісаныя ў рамане “Сям’я Раскіных”. Аўтар – ураджэнец вёскі Бездзеж пісьменнік і журналіст Дзмітрый Стонаў (нарадзіўся ў 1893 годзе). Сапраўднае прозвішча пісьменніка – Уладоўскі. Яго біяграфія ўмясціла ў сябе і грамадзянскую вайну, і сталінскі лагер, і актыўную літаратурную работу. Праўда, многія творы Стонава друкаваліся пасля яго смерці, у 1990я, ды нават і пазней.
– А я асабіста пра Стонава чую ўпершыню, – заўважае Анатоль Крэйдзіч. I дадае: – Трэба і яго імя занесці на “Лі таратурную карту Берасцейшчыны”.
Сапраўды, і Стонава, і шмат каго яшчэ з драгічынцаў варта ўвесці ў болей шырокі кантэкст айчыннай гісторыі.
Ад старажытнай Дрысы – да Верхнядзвінска
Верхнядзвінск – горад, які