Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
гэтае месца разам з іншымі пасяленнямі на зямлі крывічоў. “Няма нічога болын жахлівага, чым гэтыя няспынныя братазабойчыя войны размножаных варажскіх дынастый, што рабавалі адна адну, а ў выніку пакутавалі няшчасныя аўтахтоны-славяне”, – пісаў даследчык напрыканцы XIX стагоддзя пра Лагойск.
…Бываючы раней у Лагойску, стараўся завітаць да журналіста-ветэрана Браніслава (ледзьве не напісаў – Барыса, але пра гэта крыху ніжэй) Сасноўскага. Па-першае, ён гатовы быў заўжды ўзнавіць у памяці нейкую драбнічку пра майго земляка паэта-сатырыка Захара Біралу. Чалавек шмат пакут нага лёсу, ён і для ўступлення ў пісьменніцкую арганізацыю павінен быў чаргу адстаяць. Прынялі, калі меў ужо за семдзесят гадоў. А першая кніга Біралы пабачыла свет у 1929 годзе – “Смех і радасць вёскі”. Адтуль, з лагойскай школы, у час урока і забралі Захара Якаўлевіча ў няпростую вандроўку па турмах і лагерах. 3 даваеннага часу Сасноўскі з Біралам – добрыя знаёмцы. А па-другое, абавязкова ўспамінаў журналіст Барыса Мікуліча, празаіка, сляды яко га шукаю яшчэ з туркменскіх сваіх часоў. Мог жа так лёс распарадзіцца, што паспытаў горкага і салодкага жыцця празаік Барыс Мікуліч і ў родным Бабруйску, і ў Мінску, і ў Лагойску, і ў Краснаярску, і ў Ашхабадзе.
Літаратурная біяграфія Лагойшчыны і Лагойска – гэта вершы, паэмы, апавяданні, аповесці і раманы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, празаіка і публіцыста Міколы Гіля, дзіцячага пісьменніка і журналіста Міхася Зарэмбы, паэта і мастака Сяргея Давідовіча, перакладчыка, крытыка Міколы Навіцкага, аўтара мастацкага летапісу Беларусі XX ста годдзя Івана Пташнікава, публіцыста Пятра Сабіны, аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Змітрака Бядулі… Відаць, такую ўжо энергетыку заклалі Тышкевічы герба Ляліва, што і з сялян гадаванцы лагойскіх вёсак імкнуліся да мастацкіх літаратурных вяршынь. А яшчэ ж тут, на Лагойшчыне, пеставаўся талент Янкі Купалы. Нарадзіўся, праўда, будучы пясняр у фальварку Вязынка Мінскага павета Мінскай губерні (сёння Маладзечанскі раён).
Але ж зазірніце ў храналогію яго жыцця. У 1887 годзе Луцэвічы жывуць у вёсцы Косіна на Лагойшчыне. Бацька працуе ў маёнтку памешчыка Багдановіча. У Косіна будучы паэт і грамаце вучыцца ў сына служачага маёнтка. Пасля будуць два гады ў Сенніцы, у Мінскім раёне. Бацька Яся працуе аканомам у маёнтку памешчыка Турчынскага. А ў 1891м – вяртанне ізноў на Лагойшчыну. Прудзішча. Віталь Вольскі, ствараючы праз шмат гадоў мастацкі летапіс юнацкіх сцежак Купалы, напіша: “3 Прудзішча Дамінік Луцэвіч паслаў сына да сваіх знаёмых у Аўгустова і Слабодку, маёнткі графа Тышкевіча, каля мястэчка Лагойск Барысаўскага паве та. Там хлапчук вучыўся па чарзе на працягу адной зімы ў вандроўнага настаўніка, так званага «дарэктара». На другі год бацька паслаў яго ў маёнтак Гаяны да арандатаркі Шкоды, у доме якой таксама жыў «дарэктар». Ён вучыў дзяцей арандатаркі, а заадно Яся Луцэвіча…” 3 лагойскіх ваколіц у жыцці Купалы будзе яшчэ і Селішча – засценак Гайна Слабадской воласці, а затым і Бяларучы, у якіх двухкласнае