Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
3 Пухавічамі звязаны імёны пісьменніка Алеся Пальчэўскага, военачальніка, двойчы Героя Савецкага Саюза Якава Смушкевіча, лётчыка Героя Савецкага Саюза Мікалая Шута, настаўніцы, чыя праца адзначана ордэнам Пашаны Алы Ралькевіч, і нават Міхаіла Турэцкага, заснавальніка легендарнага арт-гурта “Хор Турэцкага”.
3 Пухавіч вяртаемся на Блонь, а далей праз Турын – у Чэрвень, старажытны Ігумен. Тут да паслуг турыста – і краязнаўчы музей, і раённая бібліятэка, дзе працуюць цікаўныя да роднай гісторыі людзі, штогод ладзяцца краязнаўчыя чытанні, а пасля намаганнямі бібліятэкараў, аддзела культуры райвыканкама выдаюцца адмысловыя зборнікі матэрыялаў. Чэрвень – радзіма паэта-сатырыка Міколы Вяршыніна. Не дзе на старых Ігуменскіх могілках пахаваны рускі мемуарыст XIX стагоддзя Асінкрыт Ламачэўскі. У1865—1868 гадах ён быў мінскім губернскім паштмайстрам. У адстаўку па лініі штацкай выйшаў у званні сапраўднага стацкага саветніка. У 1869— 1870 гадах – міравы пасрэднік Ігуменскага павета.
3 Чэрвеня, калі ехаць па магілёўскай шашы, мы і патрапім у Смілавічы. Тут нас чакае сустрэча са старажытным паркам, палацам, які некалі належаў Манюшкам, затым Ваньковічам. Цяпер у Смілавічах працуе музей Хаіма Суціна, які з’яўляецца ўраджэнцам паселішча. Рэдка згадваецца ў дачыненні да Смілавіч імя славутай актрысы Фаіны Ранеўскай. А між тым яе родавыя карэнні – якраз на Ігуменшчыне, яе бацька, Гірш Хаімаў Фельдман, – мешчанін мястэчка Смілавічы Ігуменскага павета. На пачатку XX ст. Фельдманы валодалі многімі будынкамі, свірнамі, аптовай крамай і нават параходам “Святы Мікалай” у Екацярынаслаўлі, а затым у Екацярынадары. А спярша ўсё ж былі Смілавічы. 3 гістарычнай памяткі пра Смілавічы канца XIX ст.: “95 двароў, 500 жыхароў, дзейнічалі валасное праўленне, 3 праваслаўныя царквы, мусульманская мячэць, касцёл, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы”. Паводле перапісу 1877 года значыцца і “прыёмны пакой на 2 ложкі для хворых”. Сёння ў гарадскога пасёлка Смілавічы – зусім іншая гісторыя, зусім іншыя адметнасці. Але па-ранейшаму старыя жыхары мястэчка ўважлівыя да сваёй гісторыі, помняць і старыя вулачкі, і многія падзеі. Так што не здзіўлюся, калі поруч з музеем Суціна ў Смілавічах з’явіцца з часам і краязнаўчы музей. Тым болей што пачатак пакладзены: у Смілавіцкай СШ № 1 намаганнямі былога дырэктара Івана Паўлавіча Ярашэвіча вядзецца вялікая краяўзнаўчая, пошукавая праца. Дарэчы, Іван Ярашэвіч падрыхтаваў цікавую кнігу па тапаніміцы краю, якая пад назвай “Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах” выйшла ў РВУ “Літаратура і Мастацтва”.
“…Дзе і раку завуць Лясною”
З нядаўніх знаёмстваў з дасведчанымі гісторыкамі і краязнаўцамі ўразіла сустрэча з маскоўскім пісьменнікам і калекцыянерам Кірылам Сокалам. Ён – аўтар многіх кніг. І сярод іх – проста ўнікальны каталог “Манументальныя помнікі Расійскай імперыі”. Багатае на дакладныя звесткі, з мноствам фотаздымкаў канца ХІХ – пачатку ХХ ста годдзя, выданне адкрыла для мяне і такую вось “камянец кую” інфармацыю: