Таварыства кнігалюбаў. Андрэй Лазар

Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар


Скачать книгу
Усё супала: і вучоба ў мяне на курсе, і перакваліфікацыя, і хуткі кар’ерны рост, і жонка. Яшчэ адна спасылка паведаміла, што філалогію Святаполк скончыў дыстанцыйна і зусім нядаўна, бо быў адлічаны з вышэйшай навучальнай установы па сваім жаданні, калі не здаў мой прадмет. Толькі тут я насамрэч успомніў таго хлопца, які тры разы здаваў мне іспыт. Таленавіты, але з характарам. На трэцяй пераздачы ён адрынуў мае заўвагі да сваёй пісьмовай работы і кінуў вучобу. А я проста хацеў падказаць яму кірунак развіцця, дапамагчы стаць адным з лепшых. Тады ў мяне быў прынцып – кожнаму не менш за тры пераздачы. Гэта зараз я працую інакш… Вось дык гісторыя выйшла. Як гаворыцца: не крыўдзі апошняга, бо ён можа стаць першым. Я яшчэ больш засумняваўся ў Святаполку, у яго намерах.

      Потым я паглядзеў на свае ўчарашнія выбрыкі ў розных навінах. Так… Сапраўдная зорка папулярных відэахостынгаў. 50 мільёнаў праглядаў. Але навіны ў нас хутка ўзнікаюць і хутка забываюцца. Мне вельмі хацелася верыць у такія высновы сучасных вучоных. Таму дадзенае пытанне хвалявала ўжо не настолькі моцна. Песцілася небеспадстаўная надзея, што сур’ёзныя наступствы нечакана абмінуць.

      Што сапраўды хвалявала, дык тое, дзе я чуў прозвішча Крыніцкі. Вось што з’яўлялася сапраўднай інтрыгай для мяне. Пошукавая сістэма выдала наступнае: «Спадар Вітаўт Крыніцкі жыў тады і тады, быў даволі вядомым грамадскім дзеячам і навукоўцам. Ёсць непацверджаныя звесткі, што займаўся сакрэтнымі філалагічнымі распрацоўкамі. Стварыў арганізацыю «Таварыства кнігалюбаў», якая мела на мэце папулярызацыю кніг і карыснага чытання ўвогуле. Трыццаць гадоў таму арганізацыя зачынілася. Двое дзяцей: Рагнеда і Брачыслаў. Тады якраз была мода на падобныя «гістарычныя» імёны». І вось тут я дапетрыў-такі, дзе чуў прозвішча Крыніцкі.

      Бываюць вельмі ўражлівыя эмацыйныя дзеці. І калі іх увесь час караюць за шчырыя пачуцці, яны гэтыя самыя пачуцці хаваюць глыбока ў сабе. Хаваюць так, каб нават яны самі не маглі іх знайсці. Так было і са мной. Як толькі пачуцці падступалі блізка, падсвядомасць давала каманду «Стоп» і пачынала знішчаць усе сляды небяспечных эмоцый. А раптам за іх пакараюць? З аднаго боку, гэта смешна, а з іншага – падобнае здараецца не так і рэдка. Я выдатна ведаў імёны амаль усіх людзей, з якімі калі-небудзь сустракаўся, аднак імя і прозвішча адной маёй калегі ўвесь час выляталі з галавы. Я бачыў, што яна аказвае мне ўвагу, але нават не даходзіў да пытання: «Чаму?» Гэта была нейкая дзіўная самаабарона ад ворага, якога не існавала. З майго боку таксама прысутнічала ўвага, большая, чым да каго-небудзь іншага з маіх знаёмых. Але я не дапускаў нават думкі, што спадарыня Рагнеда Вітаўтаўна Крыніцкая мне шчыра падабаецца як чалавек і тым больш як жанчына. Гэтая статная дзяўчына з доўгімі русымі валасамі, сціплая, як і яе сукенкі, прыгажуня, магла лёгка стаць мадэллю ў любым прыстойным агенцтве. Замест гэтага яна часта апыналася побач са мной з розных нагод, працавала на адной кафедры і не абмінала выпадкаў абмеркаваць што-небудзь новенькае.

      Але розумам я ўпарта верыў, што сяброўства мужчыны


Скачать книгу