Таварыства кнігалюбаў. Андрэй Лазар

Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар


Скачать книгу
таксістам Піліпам, які, дарэчы, пільнаваў мяне каля самых дзвярэй палаца. Піліп быў добрым таксістам і прагматычным прадпрымальнікам. «Які кемлівы хлопец, – падумаў я. – Дачакаўся. І нават не даў сябе прагнаць ад варот такога палаца».

      Усё выходзіла вельмі добра, каб стацца звычайнай праўдай. Шчаслівы, я ехаў дадому і вымалёўваў на сваім, так бы мовіць, цвёрдым дыску планы на бесклапотнае жыццё, нават марыў, уяўляў, які вырай чакае заўтра. Я перабіраў, што куплю, куды паеду, як вазьму з сабой, напрыклад, Рагнеду. Мары, думкі, летуценні… Як жа гэта прыемна, неверагодна і бяскрыўдна…

      Я выйшаў з машыны пад самым домам, літаральна ступіў з транспарта на ганак, развітаўся з Піліпам і зайшоў у пакой. Яшчэ раз набраў нумар Рагнеды. «Лемантар» Морзэ тэлефона сказаў, што занята. Я паглядзеў у акно: пад ім зноў поўзаў той самы падазроны чалавек, што і ўчора. У руках у яго быў самы сучасны камп’ютар. «Можа, гэта новы сусед? – дапусціў я. – Хто яго ведае, але грошы трэба пакласці ў банк». І я вырашыў яшчэ раз глянуць на мільён. Па праўдзе, такое відовішча я павінен быў назіраць упершыню.

      Узяў торбу-кейс, пачаў адчыняць, а ён як запішчыць: «Увядзіце пароль. У Вас трыццаць секунд». На торбе заміргала акенца з надпісам: «прозвішча» і з’явіўся знак запісу голасу.

      – Пароль? – здзівіўся я. – Які пароль?

      – «Які пароль?» – пароль няправільны, – сказаў голас з кейсу.

      – Галасавы пароль! – абурыўся я.

      – «Галасавы пароль» – пароль няправільны, – зноў бяздушна паведаміў кейс.

      «Прозвішча! – падумаў я. – Трэба назваць прозвішча!» І доўга не думаючы, выпаліў сваё.

      На гэты раз кейс загаварыў па-іншаму:

      – Спроба нападу. Рэжым самазнішчэння. Актываваць. Пацвердзіць. Так.

      На маіх вачах з торбы-кейса пайшлі іскры. Гэта быў бенгальскі агонь у павялічаным выглядзе. Пасля феерверку торба, як у казцы, адчынілася. Там было пуста, дакладней, на дне ляжала трошкі попелу, як быццам і не было стосаў з грашыма. Сам разумны кейс ператварыўся ў ламачча. На шчасце, у мяне засталася даведка ад мільярдэра N., якая магла б дапамагчы аднавіць мае грошы. Я вырашыў праверыць, ці ў парадку яна. Дастаў вельмі каштоўны дакумент з кішэні і ўбачыў, што электронны подпіс на ім заміргаў і загарэўся. Я ледзьве паспеў прыбраць рукі, каб не апячыся. Неверагодна! Мне далі скарб, далі ключ і не навучылі гэтым карыстацца. Катастрофа.

      Толькі што я ўявіў сябе багатым чалавекам – і вось усё вярнулася назад. Я зноў ніхто. Проста вучоны. І чэка ў мяне няма. Я падумаў, што гэта прыкрая памылка, і паспрабаваў выклікаць таксі Піліпа, каб яшчэ раз з’ездзіць да спадара N. Прыгожы жаночы голас абвясціў, што набранага нумару не існуе. Больш Піліпа я ніколі не бачыў. Мяне падманулі, як малое дзіця! Я нават не мог напісаць заяву ўладам, бо ніхто б не паверыў, што нехта падобны да мяне можа мець столькі ўмоўных адзінак.

      У мяне апусціліся рукі. Я сядзеў пасярод пакоя без думак, без эмоцый, быў гатовы зрабіць усё і нічога. Я бяздумна ўтаропіўся ў тэлевізар. Дарэчы, па ім паказвалі ток-шоу і аналітычныя агляды. На ўсе лады пераціралі «істэрыю


Скачать книгу