Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская
Алесь падумаў, так робяць, каб не праліліся няпрошаныя слёзы.
– Колькі можна… Я ўсё шмат разоў распавядала вашым калегам яшчэ ў Менску. Усё сто разоў імі ж праверана. Так, мой стрыечны брат Паўлюк у 1918-м патрапіў у атрад Карыбутовіча «Ваўкалакі», але ў тым жа годзе і загінуў. Яму было ўсяго сямнаццаць. Мы не мелі з ім аніякай сувязі. Ні я, ні тым болей мой муж. Апанас Іванавіч увогуле тады быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, на пасаду ўпаўнаважанага па рэквізіцыі фуражу. А я ў 1918-м нарадзіла, у маці ў Клецку, роды былі цяжкія, Паўлік з’явіўся на свет вельмі слабенькі… Так што, самі разумееце, нам было не да ўдзелу ў контррэвалюцыі.
Жонка дацэнта гаварыла дастаткова цвёрда, з ледзь прыхаваным гневам. Што ж, цяпер зразумела, чаму Корб-Варановіч не вязе сваячку белагвардзейца ў Менск. Алесь намагаўся прымусіць сябе ўзненавідзець і яе, як ейнага мужа. Але тонкія рукі, якія абсівералі, відаць, ад халоднай вады, і такая кранальна ганарлівая пастава, сукеначка з таннага штапелю і стамлёны блакіт вачэй, абкружаных зморшчынкамі, нічога агульнага не мелі з вобразам ворага. Вось слінцяй, аблаяў сябе Алесь і азірнуўся на Вераніку, якая стаяла, падціснуўшы вусны, у самых дзвярах і ўпарта маўчала. А яшчэ збіралася «пальчаткі здзіраць».
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.