Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская

Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
зацятым нацыяналістам, вузкалобым фанатыкам, які служыць інструментам тых, хто адрывае беларускую мову ад славянскіх каранёў. Як вы ведаеце, Алесь Вяжэвіч сам быў арыштаваны і асуджаны да вышэйшай меры пакарання неўзабаве пасля таго, як загінуў ваш прадзед.

      Арсенія разгубілася – яна ніколі ні ад маці, ні ад бабулі пра лёс свайго продка не чула.

      – Так, ён загінуў, – на вуснах Корб-Варановіча крывілася жорсткая ўсмешка. – І татачка яго не выратаваў. Вы не гаварылі гэтай спадарыні, што адзін з яе продкаў, а менавіта бацька згаданага пакутніка Алеся, працаваў у НКУС? І якраз у той час, калі там канаў ад катаванняў мой прадзед.

      Арсенія схаладнела і павярнулася да Вячкі… Гэта не можа быць праўдай!

      – Ён быў проста ўрачом у турэмнай бальніцы, вы ж ведаеце… – ціха прагаварыў Скрыніч.

      – Вы таксама ведаеце, што такое турэмная бальніца трыццаць сёмага года! Працяг катавальні, – гарачыўся гісторык.

      – У вас няма доказаў, што доктар Вяжэвіч прымаў удзел у допытах, – запярэчыў Скрыніч. – А можа, наадварот, ён нечым дапамог вашаму прадзеду?

      – Ага, дапамог… Магу ўявіць. Вы проста не разумееце… – Корб-Варановіч усхвалявана счапляў-расчапляў пальцы. – Вяжэвічы і мы – гэта…

      – Ну чаму ж, разумею, – перабіў Вячка. – Вечныя антаганісты. Глядзець спакойна адзін на аднаго не можаце. Паны і прыслуга. Законныя нашчадкі і бастарды. Каталікі і праваслаўныя. Заходнікі і ўсходнікі. Каты і ахвяры, якія мяняюцца ролямі. Але ў вас, вы самі гэта прызналі, адна кроў. Паглядзіце абое, вам гэта нічога не нагадвае?

      Скрыніч дастаў з тэчкі аркуш і паклаў на стол. Ася зацікаўлена схілілася. На пажаўцелай паперы быў намаляваны чорнай тушшу кубак… Каржакаваты, з гравіраванай паляўнічай сцэнай – хорт ляціць за лемпардам між дзівосных дрэў, на фоне вастраверхіх дамкоў і цэрквачак. Выявы грубаватыя, трохі наіўныя, але непаўторна-выразныя, відавочна мясцовага майстра, не вучанага ў італійскіх майстэрнях.

      – Пазнаю. Гэты кубак… дакладней, ягоная палова, дасюль захоўваецца ў сям’і Корб-Варановічаў, – ганарыста прамовіў графскі нашчадак.

      – У бабулі ў буфеце таксама… – няёмка прамовіла Арсенія.

      – Што? – недаўменна перапытаў Даніла Раманавіч. Ася сабралася з духам і прамовіла больш гучна:

      – У маёй бабулі ў буфеце стаіць палова такога кубка. Яго некалі вось так, вертыкальна, рассеклі. Ён срэбны, толькі на ім вершнік з мячом, а не гэтая… пантэра.

      – Лемпард, – аўтаматычна паправіў Корб-Варановіч. І зараз жа зноў усхадзіўся, як паверхня ракі ад вясла чоўна: – Па-першае, гэта наш фамільны кубак, і я не разумею, чаму яго фрагмент павінен захоўвацца ў сям’і прыслугі. Па-другое, адкуль вы, спадар Скрыніч, пра гэтую рэч даведаліся?

      – Са следчай справы Апанаса Іванавіча Корб-Варановіча, – адказаў Скрыніч, і памаранчавыя літары на ягонай майцы чарговы раз нагадалі, што не варта ўчыняць вайны. Гісторыка гэта не супакоіла:

      – Выбачайце, але ўсё, што можна было знайсці


Скачать книгу