Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская

Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
вы… ты, Вячаслаў, якую ролю станеш выконваць?

      Вячка адсёрбнуў гарбаты і трымаючы філіжанку на ўзроўні вачэй, прамовіў, гледзячы ў вочы Асі скрозь ужо ледзь заўважны вэлюм пары:

      – А я – аўтар. Бог з машыны. Канструюю сітуацыі, падказваю рэплікі…

      – І не страшна?

      – Страшна, – пасур’ёзнеў Вячка. – Але ёсць рэчы, мацнейшыя за страх. Я нават не кажу пра высокія матэрыі… Цікаўнасць, напрыклад, – у некаторых яна настолькі моцная, што пераадольвае інстынкт самазахавання.

      Ася стрымала ўжо гатовае вырвацца «Напрыклад, у цябе», бо сама за сабою падобнае ведала.

      – Ну што, рушылі! – узняўся амаль культавы пісьменнік, паклаўшы на стол, накрыты шатландскім абрусам, беларускія грошы за кітайскую мятную гарбату. І дадаў, акінуўшы Асю вокам:

      – Як усё-ткі файна, што ты не падобная да сваёй сястры. Нарэшце хоць з нечых вуснаў гэта прагучэла кампліментам. Інстытут месціўся ў аблямаваным мутным шклом бетонным прастакутніку, пабудаваным нядаўна, але быў ён гэткі ж шэры і панылы, як Асіна Будыніна. У Шэры Гмах напхалі розных установаў аж па самы дах. Вось якраз пад гэтым дахам і знаходзіўся інстытут. На іншых паверхах былі турыстычныя фірмы, дызайнерскія, камп’ютарныя… Але бюджэтная арганізацыя і ў лепшым доме горада створыць рэзервацыю інтэлектуальнай пакрыўджанай галоты. На тым паверсе, які займаў інстытут, не было ні дываноў, ні акварыумаў, ні скураных фатэляў для кліентаў. Змрочныя і панылыя, як Аід, бязлюдныя калідоры, ды яшчэ з нізкай і скошанай, нібыта ў карабельнай каюце, столлю – выштукаванні архітэктараў, аматараў незвычайных формаў. Бетонныя прастакутныя калоны, з-за якіх толькі і можна, што перастрэльвацца… Дзверы з кодавымі замкамі і міліцыянты пры іх… Вячка, які валодаў здольнасцю прабірацца праз любых вахцёраў і міліцыянтаў, цягнуў Асю ў самы канец лабірынту… Бінга! Дзеля прыліку, бо адказу і не падумаў чакаць, Вячка стукнуў суглобамі пальцаў у фарбаваныя шэрай алейнай фарбай дзверы з шыльдачкай «Загадчык аддзела навуковай працы Д. Р. Корб-Варановіч», запхнуў Асю ў кабінет і стаў за ейнай спінай, каб адрэзаць шлях да адступлення.

      Загадчык аддзела, мужчына пад саракоўнік, сядзеў за танным канцылярскім сталом насупраць дзвярэй, утаропіўшыся ў нязваных гасцей ільдзяным позіркам. Ягоныя шэрыя вочы, ваяўніча прыжмураныя, як толькі спыніліся на Асі, пасля імгненнага недаўмення пачалі выпраменьваць нянавісць, як ліст расіцы – кроплі атрутнай вільгаці, у якой мусіць гінуць неабачлівая жамяра. Хаця выглядаў гісторык не зусім так, як Ася ўяўляла: густыя бровы, просты нос, сурова падціснутыя вусны, высокія выліцы, і лоб высокі, упарты, яго праразае адзіная глыбокая зморшчына. Хвалістыя попельныя валасы, трохі цямнейшыя, чым у Арсеніі, і трохі даўжэйшыя, чым пасуе чыноўніку, зачасаныя назад, і падбароддзе ўпартае, выдаецца наперад, з ямінкай. Большы за Вячку, але не таўсманы, проста дужы. І ніякага гальштука, кашулі, пінжака – тонкі шэры швэдар-гольф, які напінаецца на цягліцах, чорная скураная камізэлька. Непрацоўныя пальцы сашчэпленыя,


Скачать книгу