Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская

Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
пра тое, што наручнікі – гэта высокі сымболь энергіі дзэн… Усе вакол разумелі, што Скрыніч сцябаецца, і ціха весяліліся, толькі дзяўчо з дыктафонам не разумела і не ведала, куды падзецца ад сораму. І Ася не ведала, што рабіць. Бо яшчэ ўчора на фуршэце пасля адкрыцця выставы знаёмага мастака Скрыніч нібыта ўсур’ёз з ёю размаўляў, і праводзіў дахаты, і дужа цікава распавядаў пра шляхецкія двубоі, і запрасіў на гэтую прэзентацыю… Прычым наказваў прыйсці абавязкова. На развітанне пяшчотна пацалаваў руку, закаваную ў пярсцёнкі, і здавалася, нават камяні іх заззялі ад радасці… Усё, як у ягоных кніжках! Неверагодна! І Ася, забыўшыся на свае комплексы, млела ад шчасця і не спала ўсю ноч, соладка шчыміла пад лыжачкай, і ніяк не верылася, што яна – няўклюдная дзеўчынёха з шэрымі валасамі – прыцягнула ўвагу самога Вячкі… Які нават за яе сястрой Маргарытай не стаў упадаць. Не, так не бывае, ён абавязкова ў Арсеніі расчаруецца…

      Так тады і выйшла. Было бачна – забыўся, што запрасіў. Нават не глядзіць. Вусны пагардліва крывіць. Вось, прычапіўся да ейнай сяброўкі. А што ты хацела, пачварына… Ася сышла, не дачакаўшыся нават, калі Скрыніч пачне чытаць урыўкі з новай кнігі, пакінуўшы разгублена-шчаслівую Вольку вырашаць, ці згаджацца на наручнікі, і потым доўга сама сябе пераконвала, што пісьменнік і тое, што ён з сябе ўяўляе ў штодзённым жыцці, могуць не толькі не супадаць, але быць процілегласцямі. І ад гэтага якасць твора не пагоршыцца, бо толькі яна і мае значэнне. А Скрыніч ужо напісаў пяць выдатных раманаў, за якія ў лепшыя часы, ды пры спагадлівых адносінах дзяржавы да нацыянальнай літаратуры, быў бы запяспечаны да канца дзён сваіх, і на вуліцах яго пазнавалі б не толькі студэнты філфака…

      Але што там… Усё перагарэла. Праўда, і сяброўства з Волькай пасля той прэзентацыі растала, як снег на далоні.

      Не, Арсенія ўжо не тое наіўнае дзяўчо, пасля школы «Сокала-прынта» яе не збянтэжыш.

      – Калі хочаце размаўляць – пойдземце ў мой кабінет. А там на стале гара тэчак…

      Скрыніч раздражнёна пакруціў галавой.

      – «Кабінет…» Зусім ачыноўнічылася, паненка. Не пра тое думаеш… Не пра тое… На партрэт свой паглядзела?

      Арсенія здрыганулася.

      – Адкуль вы ведаеце пра партрэт?

      – У Кнізе так напісана… – будзённа прамовіў Скрыніч нешта абсалютова шаманскае і зноў напяўся: – Ш-ш-ш…

      На лесвіцы чуліся крокі. Вячка штурхануў абабітыя бляхай дзверы, і яны раптам расчыніліся. Патыхнула сутарэннем. Ася не паспела абдумаць, што адбываецца, як Скрыніч уцягнуў яе за сабой у вузкі, з тры локці, паўцёмны калідор і зачыніў дзверы – электрычнае святло працэджвалася скрозь круглыя маленькія адтуліны ў гіпсакардонавых плітах правай сцяны – нібыта волат відэльцам папароў. Што за гульні ў шпіёнаў? Але Ася, як і Вячка, паслухмяна чакала, пакуль на лесвіцы сціхнуць крокі.

      – Пайшлі… – шапнуў Скрыніч, і Ася рушыла за ім углыб таямнічага пакоя, спатыкаючыся аб старыя транспаранты і шчыты для кніжных


Скачать книгу