Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень


Скачать книгу
– Дарэчы, я хачу цябе папярэдзіць. Ёсць ва ўладных колах і другія ўплывовыя асобы, якія катэгарычна нязгодныя з выступам Зіновія Позьняга. Яны будуць слухаць, нюхаць, выглядаць хоць год, пакуль не знойдуць крайняга. Новая буржуазія не хоча вяртання феадалізму, няхай сабе і сацыяльна абароненага.

      Рэктар, напята хаваючы сваю няўпэўненасць і нервовасць, перайшоў да канкрэтыкі і прапанаваў сваю версію падзей.

      – У нас ёсць на прыкмеце некалькі неардынарных студэнтаў. Да прыкладу, «таварыш Маўзер» і ягоны сябар, пяцікурснік Паддубскі, ёсць яшчэ некалькі чалавек, што зацікаўленыя, каб утапіць прафесара… А прафесара Пятакова шкада.

      Рэктару трэба было стварыць такое агульнае меркаванне ў кіраўнічых колах, дзе прафесар быў толькі ахвярай непрыемнай падзеі. Нельга было дазволіць узнікнуць нават і ценю думкі, плёткі ці гіпотэзы, што рэктарат універсітэта, крый божа, мае нейкае дачыненне да гэтага непрыемнага і вельмі двухсэнсоўнага здарэння.

      Сымон Апанасавіч моўчкі гартаў справу «ідэалагічных дыверсантаў», азіраў гаспадарчым вокам шыкоўны габінет, углядаўся ў рэктара, у ягоны шыкоўны пільчак, гадзіннік «Ролекс» на руцэ і прыкідваў, колькі дзесяткаў тысяч даляраў здымае ва ўласную кішэнь з нівы вышэйшай адукацыі Сцяпан Ахмедавіч. Рэктар адчуваў цяжкасць моманту і, дастаўшы з сейфа пачатую бутэльку арманьяку – намеснік міністра любіў добры каньяк, хоць і не злоўжываў, – разліў у два кілішкі. Мардзюховіч адмоўна пахітаў галавой – кепскі знак, – кілішка не ўзяў і ў роздуме запытаў: – Стрэлачнікаў шукаеце? Доказы ёсць? Доказаў, як я ведаю, няма. Абодва вашыя «дыверсанты» маюць алібі, бо на момант выступу Зіновія Позьняга знаходзіліся ў зале. Я разумею, што калі ворагаў няма, то іх ствараюць, каб зваліць на іх уласныя хібы. І чаму табе шкада прафесара? А сябе не шкада? Пятакоў стварае ворагаў на роўным месцы, гэтаму яго калісьці вучылі ў спецвучэльні. Яму выгадна знішчаць маладых і таленавітых канкурэнтаў. А нам сёння патрэбныя педагогі, сейбіты, садоўнікі, што шукаюць і ствараюць таленты, узгадоўваюць будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Тых, хто не рынецца па даляры на Захад. Будзе працаваць на Радзіме, дзеля Бацькаўшчыны, гэта значыць, на нас з табой.

      Рэктар ледзь не вываліўся з крэсла: дзяржаўная канцэпта мянялася на вачох.

      – А што падумае і скажа Масква? – асцярожна вымавіў рэктар. Намеснік міністра не адказаў на пытанне, і гэткі ягоны крок уваходзіў у запланаваную размову. Няхай думае. Калі пачне сумнявацца ды звяртацца некуды яшчэ, пойдзе ўслед за прафесарам. Намеснік не хацеў казаць, што Масква нарэшце сама зразумела каштоўнасць беларускай, як, дарэчы, і ўкраінскай дзяржаўнай ідэі для расійскага выжывання.

      – Нам патрэбны не проста здольныя, а таленавітыя, прафэсійныя. Ад няздараў у нас у вачох зацемкі пачынаюцца. Добры фільм зняць не могуць. Усё грошай не хапае. Колькі ні давай – усё мала. І вынікаў аніякіх. Балбатуны, шпегі, саксупы. Інтрыгі, даносы, заціранні, вынікі дробныя і неканкурэнтныя. Працаваць няма каму. Твой Пятакоў усё жыццё прашвэндаўся ў контрвыведцы, прафукаўшы


Скачать книгу