Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень


Скачать книгу
Сябры! Таварышы! Грамадзяне! Браты і сёстры! Мы даверліва дазволілі прафукаць Перамогу нашых бацькоў і дзядоў! І таму трэба ўзьдзець у гэты дзень чорныя жалобныя повязі! Па тых, хто лёг у зямлю за Айчыну… Вялікі паэт некалі прамовіў за палеглых трагічныя словы: ‘’Нам свои боевые не носить ордена. Вам всё это, живые. Нам – отрада одна: Что недаром боролись мы за Родину-мать. Пусть не слышен наш голас, – вы должны его знать. Вы должны былі, братья, устоять, как стена, ибо мёртвых проклятье – это кара страшна.[8]’ У зале ўсталявалася жудасная цішыня. Нават састарэлы ветэран у палкоўніцкім мундзіры перастаў храпці і прачнуўся. Зіновій Позьні зняў чорную пілотку, вызваліўшы лысы чэрап з бліскучай загарэлай скурай. Трагічна схіліўшы галаву долу, ён казаў далей пранікнёныя словы людзям, што знаходзіліся ў зале, надзвычай ціхім голасам, нават злавесным гіпнатычным шэптам: – Нашыя мёртвыя – яны як нашыя вартавыя! Да іх не дакранаецца наша ганьба. Мы, жывыя, дазволілі лапаць іхняю перамогу тым, хто не мае на гэта права. Наш Дом разбураны, і хцівыя чубайсы рабуюць багацце народу. Незалежная Беларусь зараз адна захоўвае памяць і дух тых узнёслых і велічных гадоў. Шчыра помніць гераічнае жыццё савецкіх людзей, той суворы час, што зрабіўся незразумелым для сучаснікаў…

      Тэлеаператары расійскіх тэлепраграм нечакана, як па камандзе, прыпынілі тэлездымку выступу Зіновія Позьняга. На тэлеэкранах Масквы і Санкт-Пецярбурга, Варонежа і Смаленска, тысячаў вялікіх і маленькіх расійскіх гарадоў змяніліся тытры праграм і вядоўцы прапанавалі гледачам амерыканскую кінастужку «Пёрл-Харбар».

      – …Няхай франтавікі сёння падымуць першую чарку за свайго Вярхоўнага Глаўнакамандуючага! Віват пераможцам фашызму – франтавікам і ветэранам, грамадзянам Савецкага Саюзу! Слава палеглым за Айчыну! Слава тым, чыё жыццё не прайшло марна! Жыве незалежная і суверэнная Беларусь! – палымяна закончыў прамову Зіновій Позьні. Палова залы, зноў палохаючы галубоў, грымнула з месцаў: – Жыве!

      Другая палова, у выглядзе некаторых расійскіх гасцей, разгублена соўгала разяўленымі ратамі, бы той тлусты лінь, выкінуты на бераг спрытнай рукой вудаля. Зіновій Позьні прыклаў руку да чорнай падводніцкай пілоткі і скамянеў у трагічным маўчанні. З дынаміка лілася музыка знакамітага і ўзнёслага паланэза «Развітанне з Радзімай»: «...Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар і паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой на мужны бой…»[9]

      Збянтэжаныя, разгубленыя ветэраны і госці, перашкаджаючы адзін аднаму, узняліся з месцаў і застылі ў суровым маўчанні, шмат у каго з іх на вачох стаялі слёзы. Адбылася дзіўная з’ява – разам з ветэранамі пад узнёслую музыку Агінскага са слязьмі на вачох узнялася моладзь. З вялізарным натхненнем моладзь урачыста падхапіла словы гімна: «Зноў воі прагнуць волі, воля – свет і доля, броні звон ды коні, коні – кліч «Пагоні». Крочым з багны ночы, з ночы шлях прарочы…»

      Пасля заканчэння хвіліны маўчання


Скачать книгу

<p>8</p>

Александр Твардовский, «Я убит подо Ржевом»

<p>9</p>

«Развітанне з Радзiмай», словы С. Сокалава-Воюша на музыку знакамітага паланэза Міхала Клеафаса Агінскага.