Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка


Скачать книгу
шчасце быць вольным чалавекам, робіш, што хочаш, ніхто цябе не спыніць».[8]

      Можна было ўліцца ў стыхію рускай літаратуры, апрацоўваць украінскую гісторыю, міфы, паданні, легенды, казкі і хоць бы такім чынам абуджаць цікавасць да Украіны. Але Шаўчэнка не прымае такога кампрамісу, не сумняваецца, якая ў яго душа, тады як Гогаль у лісце да А. Смірновай з сумневам прызнаў: «Сам не знаю, какая у меня душа, хохлацкая или русская…»[9]

      Руская моўна-культурная атмасфера пагражальная яго творчаму «я». Шаўчэнка гэта ўсведамляе, абдумваючы перспектывы акадэмічнай кар’еры (ліст да Г. Квіткі-Аснаўяненкі ад 19 лютага 1841 года) і адначасова клапоцячыся адчуваннем неабходнага і непазбежнага адчужэння ад імперскай культуры. Заняткі толькі жывапісам, прадчуваў Шаўчэнка, утрымлівалі ў сабе пэўную небяспеку растварэння ў імперскай культуры, у той час як славесная творчасць на роднай мове пакідала яго са сваім народам у жывых дыялагічных зносінах. Турбавала Шаўчэнку і тое, што творчае самаздзяйсненне ўкраінца ва ўмовах дамінуючай рускай культуры прадугледжвала авалоданне пэўных рытуалаў сацыяльна-палітычнага прыстасавання, у прыватнасці дэманстрацыі падзякі цару за выкуп з прыгону, а гэта непазбежна прывядзе, усведамляў ён, да страты максімальна поўнага самавыяўлення, адмовы ад праўдзівага адраджэння нацыянальнай гісторыі і быцця роднага народа.

      Шаўчэнка смела глядзеў у тую панадліва таямнічую бездань нацыянальнага абязлічвання, якой была імперская моўна-культурная атмасфера, выпрабоўваючы яе прыцягальную сілу і сваімі жывапіснымі творамі, і расійскамоўнымі аповесцямі, «Дневником», але адчуваў-усведамляў, што гэтая прорва яго не праглыне, што яму не пагражае распяцце на імперскім крыжы творчага і светапогляднага «дуалізму», раздваенне на «імперскую» і «маларасійскую» формы самавыяўлення. Зразумела, што трывога напаўняла яго душу, сумневы прыгняталі свядомасць, але гэта не былі сумневы адносна таго, на якой мове і для якога народа паэт павінен тварыць. Ён – нібы біблейскі Прарок – пасланы на зямлю Богам

      Сваю любоў дабравясціць!

      Святую праўду абвясціць!

      Трывожыць Шаўчэнку іншае – сам шлях яго Слова да народа Украіны. Шлях перш за ўсё духоўны, бо прызначэнне Слова – трансцэндэнтнае і інтэгральнае, накіраванае ў будучыню, такім чынам, надзеленае місіяй нацыетварэння цераз разгортванне духоўнай гісторыі Украіны. Толькі ў нацыянальным слове, толькі ў духоўных рамках нацыянальнага свету Шаўчэнка імкнуўся самаздзейсніцца, рэалізаваць сваё высокае прызначэнне: духоўна кансалідаваць украінства.

      Таму так прыцягвае Шаўчэнку магія паэтычнага слова, якая валодае здольнасцю абуджаць міфапаэтычнае мысленне, выклікаць з глыбіняў памяці пачуццёвыя асацыяцыі, бачныя ва ўяўленні вобразы, патухлыя галасы… Слова творыць сістэму духоўнага ўзаемадзеяння паміж паэтам і яго народам. Шаўчэнка адчувае эстэтычную неабходнасць абуджэння індывідуальнай духоўнай энергіі, якая ўлівалася


Скачать книгу

<p>8</p>

Шевченко Т. Повне зібрання творів: у 6 т. – Т. 6. – С. 9.

<p>9</p>

Гоголь Н.В. Полное собрание сочинений: в 14 т. – М., 1952. – Т. 12. – С. 419.