Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка

Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка


Скачать книгу
стварыць рухомую сістэму мастацкіх сувязяў, якая нараджае новыя ўспрыманні і ацэнкі.

      Гайдамацкі «чырвоны баль» па ўсёй Украіне – для Шаўчэнкі не толькі справядлівая помста за прыгнёт і здзекі, але і глыбокая рана ў душы і свядомасці ўкраінскага народа. Яго трагедыя заключалася таксама ў супрацьстаянні праваслаўнай і ўніяцкай веры, у рэлігійнай раз’яднанасці этнічных украінцаў, якую ўсяляк узмацняла і культывавала польская шляхта. З глыбокім болем піша паэт пра жорсткае ліхалецце:

      Не спыніла завіруха

      Пякельнае кары…

      . . . .

      Пекла мала!.. Людзі, людзі!

      Калі ж досыць будзе

      Таго дабра, што маеце?

      Дзіўныя ж вы, людзі!

      Не спыніла вясна крыві,

      Ні злосці людское…

      Шаўчэнка славіць правадыроў свайго народа за іх ахвярнасць, мужнасць і сілу духу, за веру ў незалежную Украіну і адначасова папракае за разлад і неапраўданыя кампрамісы, за паражэнні, якія прывялі да нацыянальнага бяссілля, палітычнай пасіўнасці:

      Гетманы, гетманы, калі ж бы вы ўсталі,

      Калі б паглядзелі на той Чыгірын,

      Што вы будавалі і дзе панавалі!

      Заплакалі б цяжка, бо вы б не пазналі

      Казацкае славы нікчэмных руін.

      Паэт рыдае, успамінаючы «справы незабытыя дзядоў нашых». Гэта «цяжкія справы», бо пралівалі яны кроў сваю, свайго народа «за Маскву і Варшаву» і перадалі сынам «свае кайданы, сваю славу!».

      Вялікія творчыя намеры маладога Шаўчэнкі і Шаўчэнкі-старэйшага, бязлітасна прыгнечанага шматгадовай няволяй, жывуць таксама на старонках яго вядомых на сёння пяці альбомаў – нататнікаў – «штамбухаў» для малюнкаў, эскізаў і запісаў. «Я малюю цяпер Украіну, – піша Шаўчэнка 29 чэрвеня 1844 года Восіпу Бадзянскаму. – …Намалюю краявіды, што ёсць ва Украіне, ці то гісторыяй, ці прыгажосцю адметныя; у другі раз – як сённяшні народ жыве, у трэці – як ён калісьці жыў і што вырабляў».

      Пакінуць Пецярбург Шаўчэнка змог толькі ў траўні 1843 года, хоць мара ўбачыць Украіну ўзбуджвала яго творчае ўяўленне і нецярпліва зазывала ўзнавіць вобраз роднага краю ў серыі афортаў «Живописна Україна».

      Ён просіць грашавітых людзей, тых, хто мае «і сілу і славу» і любіць «тую краіну, што я цяпер узяўся маляваць», дапамагаць яму. Шаўчэнка верыць, што калі «добрыя людзі скінуцца і дапамогуць, тады ажыве наша краіна хоць на паперы».

      Планы мастака Шаўчэнкі велічныя і патрыятычныя: «Калі б мне Бог дапамог закончыць тое, што я цяпер пачаў, ужо тады склаў бы рукі і ў труну. Было б з мяне: не забыла б Украіна мяне мізэрнага», – піша ён у лісце да Міколы Цэртэлева 23 верасня 1844 года.

      Ён спадзяецца наведаць роднае сяло Кірылаўку, бліжэй пазнаёміцца з культурнымі людзьмі Украіны, пабываць у сяброў – нашчадкаў казацкай старшыны Чарнігаўскай і Палтаўскай губерняў, убачыць новаствораны ўніверсітэт у Кіеве.

      На Чарнігаўшчыне паэта-мастака чакаў Г. Тарноўскі – гаспадар знакамітай Качанаўкі, дзе была сабраная


Скачать книгу