Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк


Скачать книгу
суботу едзем на экскурсію ў Ясную Паляну ўсёй групай.

      – Выдатна! А што яшчэ?

      – Тут цябе зямляк шукаў.

      – Які зямляк? – насцярожылася Ада, зноў думаючы пра Касьяна.

      – Хлопец-завочнік з Мінска, ён і называў сваё прозвішча, ды я забылася.

      – Што яму трэба?

      – Не ведаю, проста пабачыцца па-зямляцку. Ён таксама жыве ў інтэрнаце, рыхтуйся сустракаць госця.

      Сапраўды, увечары нехта пастукаў у дзверы. Ада адчыніла і ўбачыла невялічкага чарнявага кудлатага хлопца з гітарай, які павітаўся і спытаў:

      – Дзе ты прападала? Цэлы дзень цябе шукаў.

      – Хіба мы раней сустракаліся? – здзівілася Ада.

      – Я – Мікола Патапеня з вёскі Марудава. Ты ж мне лісты пісала, кансультавала наконт вершаў.

      Ада ўспомніла, гэта быў адзін з пачаткоўцаў, вершы якога яна часам друкавала на літаратурных старонках раёнкі, а часам дасылала яму лісты і раіла, што і як паправіць, каб дацягнуць твор да пэўнага ўзроўню.

      – Ну, заходзь, зямляк, расказвай навіны.

      Хлопец прайшоў да стала, паставіў гітару, сеў па-гаспадарску зручна і паведаміў:

      – Усё выдатна! Удалося вырвацца з вёскі, развітацца з ветэрынарствам. Ажаніўся з мінчанкаю, Міланаю завуць. Жыву пакуль з цешчаю, але, на шчасце, яна амаль увесь час на лецішчы пасецца. Паступіў у літінстытут на завочнае, прыехаў на ўстановачную сесію, дазнаўся, што і ты тут, вырашыў наведаць.

      – Добра, будзем піць гарбату. Я на кухню на колькі хвілін, ты не сумуй.

      Ада ўскіпяціла чайнік, заварыла гарбату, зрабіла бутэрброды, паставіла варэнне, цукар, печыва, наліла ў кубкі вару, запрасіла:

      – Частуйся, калі ласка, і расказвай, што там у Мінску?

      – Нічога асаблівага, тое, што і ў Маскве: чэргі, талоны, дэфіцыт.

      – Што пішаш?

      – Вершы пакуль, але ёсць задумы і на прозу. Хочаш, раскажу сюжэт, толькі ты не ўздумай красці.

      – Бог з табою, нашто мне твой сюжэт? Дам табе параду: ніколі не расказвай пра тое, пра што збіраешся пісаць. Выгаварышся – і стане табе нецікава.

      – Можа, і так, – пагадзіўся хлопец.

      – Але ты і жук! Адзіны раз прапусціла заняткі, дык ты тут жа прыйшоў мяне шукаць! І да каго? Да загадчыцы навучальнай часткі!

      – Прабач, я не ведаў, што ты загуляла. Вельмі хацелася пабачыцца. Можа, я табе паспяваю, каб віну загладзіць?

      – Паспявай, калі маеш жаданне.

      Хлопец узяў у рукі гітару, пашчыпаў струны і сказаў:

      – Словы і музыка мае.

      – Выдатна. Ты і нотную грамату ведаеш?

      – Нашто яна мне? Мелодыю трымаю ў галаве. Наогул кожны верш мае сваю мелодыю і рытм, ці не заўважала?

      Ён зацягнуў сіплаватым голасам нешта невыразнае, трэнькаў на струнах аднастайна, хіба мог ён параўнацца з Касьянам, у якога гітара ў руках быццам ажывала і выцінала дзівосныя гукі, а сам музыка так рухаўся па сцэне, нібы спраўляў нейкі таямнічы абрад. Ада ўзіралася ў смуглявы твар госця, чорныя вузкія вочы пад калматым чубам і думала:


Скачать книгу