Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк


Скачать книгу
Сурковай, ішлі да станцыі метро, разгаварыліся.

      – Як там у вас у Сібіры?

      – Прыемнага мала. Часам холадна, часам голадна. Не хочацца туды вяртацца. Сын даслужвае апошні год у войску, таксама турбота – трэба яго неяк тут уладкаваць. Што ён адзін без мяне будзе рабіць?

      – Было ж там нешта добрае. Столькі песень Пахмутава напісала пра той край.

      – Было. Аднойчы на цеплаходзе ехала па Енісеі, мне далі паруліць! Уражанняў хопіць на ўсё жыццё. Нездарма мужчыны так рвуцца да ўлады.

      – Я некалі таксама хацела ехаць па камсамольскай пуцёўцы ў Сібір, ды маці не пусціла. У яе быў нейкі свой адмоўны досвед на гэты конт, – заўважыла Ада.

      – Адна наша паэтэса склала такое чатырохрадкоўе:

      Ах, ты, сука-романтика,

      Краснаярская ГРЭС.

      Я приехала с бантиком,

      А уехала – без.

      Такая ў нас рамантыка! Ад яе ажно верне.

      – Так, Тонечка, вешаюць нам лапшу на вушы ідэолагі, а мы, наіўныя, верым. Мо зойдзем у Елісееўскі? У мяне нічога няма на вячэру.

      – Пайшлі.

      Жанчыны мінулі помнік Пушкіну і пашыбавалі ў гастраном. Ён стаяў насупраць, зусім побач і вельмі падабаўся Адзе. Размяшчаўся ў шыкоўным будынку з высачэннаю столлю, аздоблены ляпнінаю з пазалотаю. У прасторнай зале заўсёды мелася ў няўнасці і ў дастатку харчовых тавараў, у той час як у другарадных гастраномах найчасцей свяціліся пустыя халадзільнікі. Увайшлі ў сярэдзіну памяшкання, агледзеліся. Па каўбасу стаялі тры чаргі.

      – Давай станем у розныя чэргі, мо якая хутчэй будзе рухацца, – прапанавала Ада.

      – Нешта не хочацца ў чарзе марнавацца, мо якой рыбы купіць?

      – Дык і па рыбу таксама чарга…

      Жанчыны разышліся, сталі ў розныя чэргі. Ада назіраючы за знерваванымі ці пакорна маўклівымі людзьмі міжвольна пачала складаць верш:

      Людзі ў чэргах… Маўклівасць і крык.

      Па надзённае і да святыняў.

      І сябе ад тугі не акрыць

      У агорклай жыццёвай пустыні.

      Сем дзясяткаў гадоў адстаіш, —

      Хоць была гэта жытка няміла, —

      Атрымаеш ці зорку, ці крыж

      На грудзях, а хутчэй – на магіле…

      Хуценька дастала натанік і запісала яго, нават не згледзелася, як хутка дайшла яе чарга. Паэзія паскарае час. Клікнула Тоню. Яны купілі сыравяленай каўбасы, каб магла паляжаць без лядоўні колькі дзён, узялі хлеба і малака ды накіраваліся ў інтэрнат, разважаючы пра тое, што пара дэфіцыту занадта зацягнулася, ажно на ўвесь савецкі перыяд. Ёсць надзея, што аднойчы ўсё гэта скончыцца, бо жыццё рухаецца па прынцыпу вады хвалямі.

      – Тоня, а дзе твой муж? – спытала Ада.

      – Чорт яго ведае, мо ў Ізраіль з’ехаў. Ён быў яўрэй. Усё, што я запомніла з сумеснага жыцця, гэта старых баб, якія ўвесь час нешта жавалі і чаўкалі ўстаўнымі сківіцамі. Як згадаю, дык і зараз на ваніты цягне. А як тваё сямейнае жыццё склалася?

      – Звычайна, толькі дзяцей яшчэ не завяла, такая вось бясплодная


Скачать книгу