Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк


Скачать книгу
імі, пасля толькі спусціліся ў падземны пераход. Там было тлумна і шумна. Ішлі галерэяй да метро. Гоша з Сенем пачалі пераморгвацца, аглядаючы дзяўчат, якія стаялі ўдоўж сцен. Ада не адразу зразумела, што яны маюць на ўвазе, мо проста ацэньваюць масквічак з мужчынскага пункта гледжання. Хлопцы ёсць хлопцы, яны не могуць абыякава праходзіць міма хараства ў спадніцах. Аднак Гоша патлумачыў:

      – Путаны выйшлі на паляванне…

      – Калі ёсць попыт, дык будзе і прапанова, – адказала Ада. – Патрыярхальны свет нарадзіў шмат заганных з’яў у грамадстве. Я нікога не хачу пакрыўдзіць.

      – Згодны, – пацвердзіў Гоша. – У нашым свеце шмат недасканалага, але нам гэтага не паправіць.

      – А мяне ўсё задавальняе, – прамовіў Сеня. – Я гатовы любіць путан і сваю жонку, Маскву і сталіцу маёй Чувашыі, Чэбаксары, і ўвесь свет наогул!

      – Каб дазваляла каліта! – засмяяўся Гоша.

      – Гэта ты трапна прыкмеціў.

      Ада і не заўважыла, як хутка праляцеў дзень, толькі зараз успомніла, што яны не абедалі, а пара ўжо і павячэраць. Таму запрасіла хлопцаў:

      – Прыходзьце да мяне праз гадзінку, я бульбу звару.

      Яны ўзрадаваліся і паабяцалі з’явіцца абавязкова. У бедным абшарпаным літінстытутаўскім інтэрнаце не было лядоўні. Таму харчы, якія хутка псуюцца, тут купляліся ў такой колькасці, каб іх адразу можна было з’есці. Калі што і заставалася няз’едзенае, дык ставілася ў халодную пару года паміж двайнымі рамамі акна ці вешалася за фортку.

      Ада наабірала бульбы, пакінула на малым агні варыцца, а сама пайшла ў гастраном, які быў побач, цераз дарогу, купіла сасісак, памідораў, смятаны і булачак. Вячэра атрымалася не надта багатая, але па-студэнцку добрая. Хлопцы ахвотна паелі бульбы з салатаю і сасіскамі, папілі чаю з булачкамі і варэннем і, мусіць, не пашкадавалі, што на цэлы дзень прынялі ў сваю кампанію жанчыну.

      Пасля таго, як госці пайшлі, Адзе засталося памыць посуд і хутчэй легчы спаць, бо хоць і ездзіла цэлы дзень, але нахадзілася так, што ногі ажно гулі. Яна колькі разоў павярнулася з боку на бок, выбіраючы найбольш зручную позу для сну, згадала Касьяна, мусіць, успаміны пра яго ніколі не пакінуць яе, як бы яна не адгаворвала сябе забыць мінулае. Аднак усё ж заснула, стомленая доўгаю вандроўкаю па Маскве, у шчаслівым прадчуванні першага дня заняткаў.

      3

      Ада ехала ў метро на лекцыі і яшчэ мела ў душы слабую надзею: а раптам і Касьян прыехаў на вучобу – гэта было б вялікім шчасцем. Яму таксама карысна пажыць у Маскве, паспяваць на Арбаце, займець мноства новых знаёмых, мо нават і вельмі карысных.

      У аўдыторыі сабрала ўся група. Людзі былі прыкладна ва ўзросце да сарака гадоў, толькі некалькі мужчын мелі сіваватыя галовы і было відно, што ім, мусіць, пераваліла за пяцьдзясят. Касьяна не было. Курсанты няспешна рассаджваліся, выбіралі сабе месцы і напарнікаў. Ада з Эмай занялі першы стол у радзе каля дзвярэй, адразу за імі селі верныя рыцары – Гоша з Сенем. Празвінеў званок. Праз некалькі


Скачать книгу