Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк


Скачать книгу
прыгожы быў гэты чалавек. Ада мела, як яна лічыла, сціплую знешнасць, была сярэдняга росту, звычайны круглы твар, дробныя рысы, зялёныя вочы, каштанавыя валасы. Але на яе звярталі ўвагу хлопцы мо найперш таму, што было ў яе паставе, вачах, аблічы нешта ўзнёслае, рамантычнае, што прыходзіць з далучанасцю да паэзіі.

      – Зараз паедзем у санаторый, будзеце яшчэ і маім навігатарам, бо я ў вашым горадзе ўпершыню, – прапанаваў Касьян.

      – З задавальненнем. Паедзем туды, – Ада ўзмахнула рукою, паказваючы напрамак, і не ўтрымалася, каб не спытаць. – Ці даўно вы выступаеце?

      – Не так даўно, гадоў пяць.

      – Шкада, што раней да нас не прыязджалі. Гледачы атрымалі вялікае задавальненне. Я таксама…

      – Дзякую, – адказаў Касьян, на секунду адрываючы позірк ад дарогі. – Калі адчуваеш, што твая праца прыносіць радасць людзям, што ты – не проста блазан на сцэне, які выйшаў павесяліць публіку, а крануў іхнюю душу, самыя патаемныя струны, дык жыццё набывае сэнс.

      – Дзе ваша сталае месца працы?

      – У Гародні, у філармоніі, а раней сам па сабе трэнькаў.

      – Не кажыце так. Вы цудоўна спявалі і ігралі. У вас нават прозвішча музычнае.

      – Усе мае дзяды і прадзеды займаліся тым, што рабілі цымбалы, гуслі, скрыпкі ды гралі на гэтых інструментах на вяселлях. Адсюль і прозвішча пайшло. А я выбраў гітару, як найбольш папулярны інструмент, але ёсць у мяне задума сабраць аўтэнтычны аркестр з традыцыйнаю дудою, барабанам з бразготкамі, скрыпкаю ды цымбаламі. Як грымнем разам, дык увесь свет заскача. Толькі вы пра маю мару не пішыце, бо не здзейсніцца.

      – Як жа можна не сказаць пра мару?

      – Можна напісаць, што я мару яшчэ раз наведаць ваш горад. А якія тут у вас славутыя мясціны?

      – Найперш – крэпасць.

      – Ведаю, ужо ўчора паразглядваў бастыёны, пахадзіў па сутарэннях. Цікава, ці ёсць адметныя факты, якія датычацца гісторыі крэпасці?

      – Ёсць звесткі пра так званы «Бабруйскі план», прыдуманы дзекабрыстамі Мураўёвым-Апосталам і Бястужавым-Руміным, якія ў той час камандавалі Палтаўскім і Чарнігаўскім палкамі ў крэпасці. Яны наважваліся ўзяць у закладнікі цара Аляксандра Паўлавіча, які павінен быў наведаць Бабруйск у 1823 годзе. Потым мелі намер рухацца на Пецярбург разам з высокапастаўленым палонным. Гэтую задуму аспрэчыў Песцель. І яна не здзейснілася. Цар без прыгод агледзеў Бабруйск, крэпасць і ад’ехаў. Потым, як вы ведаеце, дзекабрыстаў-зачыншчыкаў павесілі, вось такая гісторыя. Яшчэ кажуць, што ёсць пад крэпасцю шмат падземных хадоў, але я ніколі не адважвалася хадзіць па падзямеллях, і, думаю, цяпер яны ўсе заваленыя.

      – Цікавая інфармацыя, – адзначыў Касьян.

      – Вось мы і на месцы, – сказала Ада, калі пад’ехалі да транспартнай стаянкі.

      Да будынка санаторыя, узведзенага ў стылі архітэктуры сталінскіх часоў, вяла алея абсаджаная дрэвамі, кустоўем і кветкамі. Касьян прыпаркаваў машыну. Ада паклала кветкі на сядзенне, выйшла з салона, і разам яны падаліся да адміністрацыйнага корпуса. Потым Касьян зноў


Скачать книгу