Новая Зямля: Куканія. Антось Уласенка

Новая Зямля: Куканія - Антось Уласенка


Скачать книгу
завуцца шарыгамі. Імі ты мусіш на мой загад упірацца ў дно, каб запаволіць плыт альбо спыніць яго. Пасярэдзіне – знаёмая табе апачына, задняе вясло. Таксама ў тваёй адказнасьці. Як і гартоль – заточаная жэрдка, віцай да лаўкі прывязаная. Яна за буданом. Убівацьмеш яе ў зямлю, як спынімся на начоўку. Таксама табе трэба адпіхваць плыт ад берагу, калі мы здымаемся з стаянкі. Можаш зара й папрактыкавацца.

      Яўнут паскакаў на першую лаўку і прароў Баруту і Пясьцілу:

      – Складаемся! Няма чаго час губляць.

      Тыя хуценька прысыпалі вуглі вільготным пяском, скруцілі посьцілкі і звыкла заскочылі на плыт.

      – Задніку, табе хіба асобнае запрашэньне трэба? – данеслася сьпераду.

      Юргелю не заставалася нічога, як скарыцца абставінам. Ён зморшчыўся, калі не даскочыў да берагу і зноўку прамок. Выцягнуўшы гартоль, абматаў яе віцай і закінуў за будан. Яшчэ раз палез у ваду, з высілкам адпіхнуў плыт і ледзь пасьпеў заскочыць на яго.

      Іх падхапіла плынь.

      Неўзабаве Юргель зразумеў, што праца задніка ці ня сама складаная ад усіх: яму прыходзілася кіраваць заднім вяслом і гойсаць ад левага борту да правага, то ўпіраючы шарыгі ў глей, то паслабляючы іх на загад галаўніка. Бакавыя прытым амаль нічога не рабілі. Дачакаўшы адносна простага адцінку на зьвілістай Зальвеі, ён падышоў да Баруты, які зь лянцой вадзіў па вадзе жэрдкай:

      – Бачу, ты стаміўся. Глядзець на твае пакуты – і то балюча. Давай-ка падмяню цябе. Можаш пакуль адпачыць на заднім вясьле. Высілкаў там, лічы, не патрабуецца.

      – Не-не, Юргелю, што ты – я не магу так абысьціся з табой, – на Барутавым твары адлюстравалася шчырая спагада, а ягоная жэрдка засоўгалася ўдвая хутчэй. – Ты яшчэ навак у плытніцтве і не разабраўся ва ўсіх нюансах. З майго боку было б подласьцю прымушаць цябе боміць, пакуль я б’ю лынды на апачыне.

      Расчараваны Юргель вярнуўся назад. Ад невясёлых думак яго адцягнуў крык зь пярэдняе лаўкі:

      – Трымай лева. Тарнуем да берагу. Юргелю, ня сьпі ў шапку.

      Ля вады стаяла купка вяскоўцаў, якія махалі кошыкамі і заклікалі плытнікаў:

      – Гэй, бальныкы, хутнеj сюдоj. Прычалюjте своjі дырывыны. Огэть, повны кошыкы нашыховалы.

      – Чуеш, Юргелю, – наблізіўся Яўнут, – тут твой дэвіз гучацьме больш дарэчна, чым у Аўціме.

      – Я навучыўся цаніць маўчаньне па-над любымі дэвізамі.

      Галаўнік выдаў здушаны гук і саскочыў да йітвегаў. Яны нядоўга пагутарылі, і Яўнут перадаў па срэбраніку кожнаму. Пасьля пацягнуў пустую бачулачку з будану і засопся, аднак на дапамогу нікога не паклікаў. Ссыпаўшы ў бачулачку зьмесьціва кошыкаў, павалок яе назад. Залазячы на плыт, змакрэў з натугі і, перад тым, як даць адмашку, абцёр пот магеркаю і кінуў яе проста на бярвёны.

      Юргель падняў шарыгі і гукнуў на разьвітаньне «да судосіньня». Потым зь цікаўнасьцю схіліўся над бачулачкай, пакуль Яўнут быў заняты апачынай: там убачыў невялікія зацьвярдзелыя кавалкі вохрыстага колеру з рэзкім пахам.

      – Смала?

      – Смала


Скачать книгу