Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - Яўген Аснарэўскі


Скачать книгу
Баторыя ў гарадзенскім замку засталося мноства рэчаў. Іх апісанне прадстаўляе пэўную цікавасць, бо менавіта прадметы побыту часцяком могуць нямала распавесці аб сваім уладальніку.

      Такім чынам, што ж захоўвалася пры двары Баторыя ў Гродне.

      Сярод іншага:

      Некалькі скрыняў з кнігамі і шкатулка з лістамі ад імператара Рудольфа II.

      Белая скрыня з ручніцамі (агнястрэльная зброя. Заўв. Я.А.)

      Вялікі гадзіннiк, падораны князем Ансбаха (Мабыць, гаворка пра Георга Фрыдрыха Гогенцолерна. Заўвага Я. А.)

      Некалькі табурэтаў з чырвонымі пакрыццямі і шкатулка, упрыгожаная бурштынам.

      Ложа з чырвоным, узорыстым балдахінам і срэбнымі навершамі, а разам з ім пара ўзорыстых, чырвоных матрацаў, чырвонае, узорыстае, падгалоўе ложка, пярына з шаўковым пакрыццём.

      Некалькі карт.

      Медныя ёмістасці для мыцця галавы.

      Мяркуюць, што гэта сталовыя прыборы Стэфана Баторыя. Страчаныя ў перыяд II Сусветнай. Фота з архіваў Нацыянальнага музея ў Кракаве

      У гардэробе караля польскага і вялікага князя літоўскага было нямала ўбораў, у тым ліку адзенне, выкананае паводле вугорскай моды.

      Значная частка адзення Баторыя была чырвонага колеру. Гэта ўвогуле адзін з любімых колераў мясцовых дваран.

      Многія ўборы мелі залатыя гузікі і аздабленне сабаліным мехам. Аб адным з убораў, а менавіта кабяняку (капеняку), гэта значыць, своеасаблівым шырокім плашчы, асобна сказана, што ў ім кароль ляжаў пасля смерці. Гэта быў кабеняк чырвонага колеру з адным чырвоным гузікам. Мяркуючы па вопісе ў караля было больш за дваццаць убораў, у тым ліку тры штукi сабаліных футраў.

      На сталовым срэбры Баторыя красаваўся яго герб. Тут былі пляшкі, міскі, талеркі, кубкі, сальніца і іншыя рэчы. У зборы срэбра, прывезенага з Венгрыі, знаходзілася больш за 60 прадметаў.

      З гэтага сталовага збора былi ўзяты два прадметы для стварэння каралеўскіх кароны, скіпетра і дзяржавы. Гэтыя знакі манаршай годнасці выкарыстоўвалі падчас цырымоніі пахавання.

      Карона Стэфана Баторыя. Мабыць, тая самая, якую зрабілі са срэбнага посуду, што застаўся ў Гродне.

      Акрамя таго, у распараджэнні каралеўскага двара быў каштоўны посуд з польскай каралеўскай скарбніцы. Тут было больш за сотню прадметаў, у тым ліку і залатая лыжка з залатымі відэльцамі.

      Улічваліся і страты каралеўскай маёмасці. Вядома, што адна са срэбных лыжак згубілася пад Полацкам, адно срэбнае блюда ў Гродне.

      Сярод прывезеных прадметаў была шкляная варонка для пляшак, зробленая ў Гродне.

      Акрамя таго, сярод рэчаў караля знаходзіліся: залатое сядло, якое належала яшчэ каралю Жыгімонту Аўгусту, вадзяны гадзіннік (клепсідра), гадзіннік, відаць, прызначаны для вежы так званай Фары Вітаўта, паляўнічыя трафеі, гэта значыць, рогі ласёў і аленяў, а таксама шкуры рысяў.

      У падвале караля, паводле вопісу, знаходзілася


Скачать книгу