Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі
рэдкім задавальненнем для мясцовых шляхцічаў, аднак сёй-той з дваран валодаў і такiм небяспечным для ворага прадметам. Напрыклад, Станіслаў Глядавіцкі, які зрабіў нядрэнную кар'еру ў павеце, меў у арсенале аркебузу.
На пачатку XVII стагоддзя на сцягу гродзенскага павета была выява «Пагонi». Коннік на гродзенскім палотнішчы сядзеў на чорным кані, чорны і чырвоны колеры вылучаліся і ва ўборы самога «рыцара збройнага».
Рыцар на харугве Гродзенскага павета ў часы Жыгімонта Вазы. Малюнак аўтара, па матывах арыгінала.
Перапіс 1765 года таксама цікавы. Пара соцень гадоў, вядома ж, значны перыяд, і згаданыя ў спісе паны прыкметна адрозніваюцца ад сваіх прашчураў з XVI стагоддзя.
8 ліпеня 1765 года гродзенскі харунжы Міхаіл Эйсмант выдаў універсал, які загадваў шляхце сабрацца на агляд. Сярод прыбылых шляхцічаў ёсць людзі, якія мелi такія імёны: Шымон Кульбацкі, Рох Снарскі, Шымон Пурскі, Каспер Тамашэўскі. Вось тут якраз і можна заўважыць, што нават самі імёны прадстаўнікоў гродзенскага павета гавораць пра ўплыў польскай культуры.
Пісталет XVIII стагоддзя. Нацыянальны музей у Кракаве.
Агнястрэльная зброя, у той час, ужо не была вялікай рэдкасцю, і шляхцічы выкарыстоўвалi як халоднае ўзбраенне, і перш за ўсё шаблю, так і зручныя для кавалерыстаў пісталеты. Аднак бедныя прадстаўнікі шляхты часам не мелі нават каня. Напрыклад, пан Якук Кажэнеўскі быў на перапісе пешым, хоць і меў пры сабе шаблю.
Высакародныя сарматы
Ваенная справа, безумоўна, займала асаблівае месца ў жыцці шляхецкага саслоўя ВКЛ, у тым ліку і гродзенскіх дваран.
Укаранёная ў асяроддзі шляхты, якраз у перыяд XVI – XVII стагоддзяў, ідэалогія сарматызму, якая абгрунтоўвае асаблівае паходжанне мясцовай эліты, нібы адрознай па крыві ад сялян, была прасякнута культам сілы і вайсковай доблесці. Шляхціц-сармат павінен быў быць сапраўдным рыцарам, абаронцам айчыны і сваёй веры.
Прадэманстраваць свае баявыя навыкі высакародны воін мог падчас паспалітага рушэння, то бок, усеагульнай ваеннай мабілізацыі шляхты.
Цікава, што сарматызм, у значнай ступені, арыентаваўся на ўсходнюю культуру, і перш за ўсё гэта выяўлялася ва ўзорах адзення і ўзбраення.
Наплечнік гусара Рэчы Паспалітай ХVІІ стагоддзя. Гарадзенскі гісторыка-археалагічны музей.
Адной з прыкметных праяў сармацкай культуры, і яе своеасаблівым сімвалам, з'яўляецца цяпер так званы сармацкі партрэт, а адным з лепшых прыкладаў такога мастацтва – выява Кшыштафа Весялоўскага, маршалка ВКЛ, заснавальніка гродзенскага кляштара брыгітак, дзе гэты ўплывовы саноўнік быў пахаваны.
Кшыштаф намаляваны ў палацавым інтэр'еры. На магнаце досыць строгае, але багатае адзенне. На стале ляжыць шапачка з каштоўным упрыгожаннем. У правай руцэ Кшыштафа жазло – сімвал улады маршалка. Жазло ўпрыгожвае каралеўская манаграма Жыгімонта Вазы. Левая рука на шаблі. Значэнне гэтага віду зброі ўвогуле было