Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх. Антось Уласенка

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка


Скачать книгу
экафашыстым. Я знайшоў зборнік ягоных артыкулаў і зь цікаўнасьцю прачытаў. Ідэі Лінкалы падаліся мне слушнымі, пасьлядоўнымі й своечасовымі, прыпаў да густу ягоны радыкалізм. Але жыць у сьвеце ягонае мары я б не захацеў – аж надта ён нагадвае канцлягер. З гіпэрбалізаваных ідэяў Лінкалы ды ўласных разважаньняў пра месца чалавека ў прыродзе й нарадзіўся наступны тэкст.

      Вось як мы зноўку сталі людзьмі.

      На Гвінвідзе ў Ноч разьятраных зораў Фойкэ выляцела з Брэкільенскага лесу й скіравалася да Ўсясьветнага дрэва, пад якім сядзеў рагаты бог. Аса-блястафага, яна магла сваімі фасетачнымі вачыма глядзець на сто восемдзесят градусаў і бачыла над галавою туманнасьць Кілю, якая нагадвала слуп рознакаляровага пылу. Аматыдыі ейных вачэй фарбавалі іянізаваны кісларод зорнае скупнасьці ў сінечу, вадарод – у зяленіва, а серу – у чырвань. На тле гэтае мазаікі купал неба раз-пораз прарысоўвалі зьнічкі, якія, ведала Фойкэ, зьнічкамі не былі. Чаго ейныя вочы не маглі, дык гэта ліць сьлёзаў. Яна толькі бясьсільна траскатала жаваламі.

      Кэрнун сядзеў зь перакрыжаванымі нагамі на траве пад Усясьветным дрэвам і таксама глядзеў на неба. Між ягоных разгалістых рагоў віліся гадзюкі, з даўгога валосься вытыкаліся насы палёвак, на каленях зганяла сон аляня. Ён выглядаў маладым і бязьвінным, хоць такім і ня быў.

      Вялізны чорны ганчак, які ляжаў праваруч ад бога, падхапіўся й падскочыў да Фойкэ, калі тая склала паблізу дзьве пары сваіх крылцаў. Ён абнюхаў асіныя вусікі, укрытыя пылком смакоўніцы, і разачхаўся. Папырхаўшы, працягнуў дагляд: трохкутная галава з шырачэзным ілбом, грудзі, пярэднія, сярэднія й заднія ногі, распухлае чэраўца.

      Ганчак зарыкаў, напужаўшы аляня, і зьвярнуўся да бога:

      – Яна там штосьці мае.

      Фойкэ спужана выгнулася й затуліла чэраўца ўсімі шасьцю канцавінамі.

      – Вядома, мае. Пусьці яе, Мадыган. Неўзабаве адкладзе яйкі. Бачу, засталіся лічаныя дні, ці ня так?

      Фойкэ моўчкі кіўнула й наблізілася да Кэрнуна. Той гэстам прапанаваў сядаць да яго на калені.

      – Што прывяло цябе сюды, дачка мая блястафага?

      – Я хацела задаць пытаньне.

      – Мае дзеці заўжды могуць разьлічваць на мудры адказ свайго бога.

      Фойкэ памулялася.

      – За што?

      Кэрнун глыбака ўздыхнуў і зь пяшчотаю пагладзіў асіныя крылцы.

      – Яны ўзялі на душу грэх антрапацэнтрызму, – бог паглядзеў на гарызонт, дзе ўсё падалі й падалі зьнічкі. У ягоным голасе чулася непадробнае шкадаваньне. – Мне не пакінулі выбару.

      – Кажаны, мурашы, дэльфіны, каты на Ануне, сьветлякі й перапёлкі на арбітальных станцыях і ў хабітатах… Гэта тэрыяцыд.

      – Антрапацыд. Вымушаная мера. Яны больш ня могуць звацца запраўднымі жывёламі. Каляністыя на Ануне без майго нагляду пачалі мадыфікаваць целы, набліжаючы іх да чалавечых, а нашыя суплянэтнікі распрацоўваюць на арбіце забароненыя генэтычныя тэхналёгіі.

      – Але ж мы ўсе калісьці былі людзьмі.

      Кэрнун паклаў руку на шчаку Фойкэ й павярнуў ейную галаву, каб паглядзець у фасетачныя


Скачать книгу