Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Алег Грушэцкі

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі


Скачать книгу
вы з’явіліся ніадкуль.

      – У пэўным сэнсе можна і так сказаць.

      – Мудры Пугач добра разумеў, што чым меней хтосьці будзе ведаць пра тое, адкуль вы з’явіліся, тым у большай небяспецы будуць жыхары каралеўства. Ён адмовіўся дазнацца пра выйсце, як яму гэтага б ні хацелася і цікава ні было. Апроч майго бацькі, ніхто пра тое больш і не чуў. І толькі перад самай смерцю, калі ён ужо дакладна разумеў, што яго час палічаны, распавёў мне таямніцу. Бо нельга такое знесці з сабой, яшчэ можа надысці час, калі гэта яшчэ можа спатрэбіцца. І, на жаль, ён надышоў.

      – Але чым мы можам дапамагчы?

      – Як?! Вы – нашы героі! Тыя, у каго мы верым! А без веры нам і не выстаяць. Зараз яна нам патрэбная, як ніколі. З верай мы пераможам! Зараз выйсця няма – альбо перамога, альбо смерць.

      – Лепш перамога, – прамовіў Янка.

      – Дакладна, – падтрымала Мілана. – Будзьма разам!

      – Дзякуй! – з палёгкай радасна выгукнуў Вуж.

      Шлях да мудрага Пугача

      Яны ішлі праз лес, і яркія ўспаміны даганялі герояў з кожным крокам. Мяркуючы па ўсім, хутка быў павінен паўстаць каралеўскі замак. Наперадзе здаўся прасвет, але хаду замаруджвалі зарослыя павуціннем хмызнякі. То і справа даводзілася рассоўваць іх і абтрасацца ад наліплых смецця і лістоты, што псавала ўвесь настрой.

      – Ну і разраслося іх, – прабурчаў незадаволена Янка.

      – Так, мінулым разам дарога была лягчэйшай, – пагадзілася сястра.

      Але ўжо хутка юнакі былі ў гуморы.

      – Нарэшце замак! – усцешыўся хлопец.

      Толькі пачуццё радасці тут жа змянілася трывогай. Па хмызах пранёсся трэск галін, усё захадзіла ходырам, і па верхавінах кустоў было відаць, як нешта набліжаецца ў іх бок даволі хутка. Яны ніяк не маглі разгледзець, што там, і гэта насцярожвала ды пужала. Да таго ж з усіх бакоў пачалі нарастаць пранізліва гідкія крыкі і воклічы, якія да дрыжыкаў казыталі нервы.

      Ды праз момант Янка не толькі супакоіўся, але рашуча выпрастаўся і з сур’ёзным выглядам стаў, расставіўшы рукі па баках. Мілана здзівілася і ўважліва ўтаропілася на кусты. Цяпер было ўсё зразумела. Праз зараснікі, змінаючы ўсё на сваім шляху, несліся маленькія чалавечкі ў велізарных капелюшах і высокіх ботах. Гэта былі ўжо знаёмыя па мінулым падарожжы злыдні. Хіба што з той розніцай, што цяпер яны мелі невялічкія шаблі, якімі на бягу прачышчалі сабе шлях, нібы мачэтэ, скрозь сапраўдныя джунглі. Трэба аддаць ім належнае: з-за іх невысокага росту гэта было нялёгкай справай. Але ўпартасці ім было не займаць.

      Яны падбеглі, атачыўшы юных герояў з усіх бакоў, і наставілі на іх маленькія шабелькі. Хай тая зброя была для юнакоў не большай за сцізорык, але шкоды, ды яшчэ пры такой колькасці, можна было прынесці ёй не на жарт. Сітуацыя складалася даволі небяспечная.

      – Вы хто такія? Што вы тут робіце? – звярнуўся да Янкі з Міланай адзін з іх, відаць, верхавода.

      Хлопец адразу пазнаў таго самага злыдня, якога патурбаваў у зарасніках ядлоўцу падчас свайго былога падарожжа па каралеўстве.

      – Па-першае,


Скачать книгу