Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства. Лявон Карповіч
менавіта ён атрымаў вялікакняскую пасаду, хоць у Густынскім летапісе ўпамінаецца, што ён быў недастаткова мужны, каб заняць гэта становішча. Альгерд і Кейстут вырашылі ратаваць магутнае княства. Вось што піша аб падзеях тых часоў «Летапіс Вялікіх князёў Літоўскіх»: «Альгерд, бацька караля Ягайлы, і Кейстут, бацька Вялікага Князя Вітаўта, жылі ў вялікай дружбе і любові. I не спадабалася ім, што Вялікі Князь Яўнут так узвысіўся, і змовіліся паміж сабою браты, Князь Вялікі Альгерд і Князь Вялікі Кейстут, як бы яго адтуль (з Вільні) выгнаць, яны выбралі пэўны час, калі б да Вільні прыгнаць і заняць горад пад братам, Вялікім Князем Яўнутам».
Яўнут (1308 – пасьля 1366) -Вялікі Князь ВКЛ (1341—1345). Канвэрт самвыдату, які прайшоў пошту ў 2002
Адбылося гэта ў 1345 годзе. Альгерд быў аб’яўлены Вялікім Князем, Кейстут захаваў папярэднія пасады.
Вялікія Князі Вялікага Княства Літоўскага і Рускага Альгерд (1345 – 1377) і Кейстут (1381—1382). Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932
Яўнуту далі ў валоданьне Заслаўе. Але ён не пагадзіўся і стаў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве. Праз два гады вярнуўся, памірыўся з братами і стаў правіць Ізяслаўскім княствам. Адышоў ад вялікай палітыкі і памірае пасьля 1366.
Бітва на Сініх Водах
Траціну стагодзьдзя весь Усход – Захад, як раўнавагу на шалях, трымала сваім вастрыём альгердава дзіда. Павал Севярынец
Альгерд (1296 – 1377) Вялікі Князь Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (1345 – 1377) -адзін з найвыдатнейшых палкаводцаў, правіцеляў, збіральнікаў і ахоўнікаў старажытнай Беларуска-Літоўскай дзяржавы, за што быў празваны Альгегдам Вялікім. Яму прыйшлося ваяваць з Польшчай, з Масквой, з крыжакамі, з Ноўгарадам, Псковам, Цьвер'ю… У 1362 у Вялікай бітве на рацэ Сінія воды Альгерд разграміў войскі трох татарскіх ханаў.
Бітва на Сініх Водах (1362). Канвэрт першага дня, выдадзены поштай Летувы ў 2012 і марка пошты Украіны, выдадзеная ў 2012
Перамога прынесла вызваленьне Кіеўскага княства ад татарскай няволі і Альгерд пасадзіў на чале княства свайго сына Уладзіміра.
Бітва на Сініх Водах – першае буйное паражэньне мангола-татараў ва Усходняй Эўропе. У выніку ўладаньні ВКЛ вышлі на паўднёвы шлях міжнароднага гандлю з Цэнтральнай Эўропай праз Падольле ў Генуэзскія калёніі на паўночным узьбярэжжы Чорнага мора.
Альгерд падчас Літоўска-Маскоўскай вайны 1368—1372 зьдзейсьніў тры паходы ў 1368, 1370 і 1372 на Маскву, але крэмль захапіць яму не ўдалося. Толькі прыставіў дзіду да варот крамля.
Альгерд ля варот Маскоўскага крамля (1368). Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932
Не даваў спакою ён і крыжакам. Некалькі разоў нападаў на Лівонію, дайшоў аж да Юр’ева (сучасны Тарту), змог разьбіць Каралевац (Кёнігсберг).
Літве 1000 гадоў. Блёк пошты Летувы, выдадзены ў 2004
У цэнтры блёку марка «Альгерд. Бітва на Сініх водах. 1362». Зьлева – «Гіраічная абарона Піленаў 1336».