Пераслед мінулага. Дмитрий Максимович Акулич

Пераслед мінулага - Дмитрий Максимович Акулич


Скачать книгу
Янчанкі. Госць пакінуў брудны абутак на ганку, а празрысты плёнкавы плашч павесіў у верандзе, на той жа кручок, на якім вісеў плашч Юрыя. Дзмітрый Янчанка спыніўся каля люстэрка і ціха вымавіў:

      – Прывітанне, Юрась!

      – Прывітанне, – цяжка адказаў Люты, ён быў трохі здзіўлены раптоўнаму з'яўленню сябра.

      – Як справы? – спытаў Янчанка і падышоў бліжэй, – Я ў сябе ў двары хадзіў, а потым бачу, Арцём Ліс прамчаўся па вуліцы. Дык падумаў, дай праверу, зайду да цябе, можа ён цябе падвёз і ты ўжо дома, – мякка казаў круглатвары Дзмітрый, здымаючы чорную тонкую шапку з жоўтым надпісам "Спорт".

      – Так, Ліс мяне падвёз. Я вось толькі зайшоў у дом. Нават не паспеў ката накарміць, – сказаў Юрый, паказваючы на Рыжака, які цёрся аб ногі гаспадара, – І гаспадарка яшчэ чакае… Я думаў, ты заўтра зойдзеш, як дамаўляліся. Ну, тады давай, праходзь на кухню. Я купіў табе тое, што ты прасіў.

      Юрый Люты вярнуўся за пакетам, а Дзмітрый Янчанка прадоўжыў гаварыць:

      – Сястра мая, Святлана, з гораду тэлефанавала, казала, што ў іх быў моцны дождж з ветрам. А ты, напэўна, прамок там, вецер не зносіў плашч?

      – Не прамок, а калі б і прамок, то з роднага боку і варона мілая! – адказаў Юрый, потым выключыў святло ў калідоры і зайшоў на кухню, – А дождж добры быў, але нядоўгім, хутка прайшоў, а затым выглянула сонца. А сонца ў горадзе іншае. У нас мільгане і схаваецца на тыдзень, а там яно шчодрае, нават цяплей ці што, у гэтую восень… Не хаваецца хутра за хмары.

      У маленькай кухні справа стаяў белы халадзільнік, а побач, пад акном, квадратны стол з засланым шэрым абрусам і тры драўляныя крэслы. Наперадзе газавая пліта, кухонныя тумбы і ўмывальнік, над якім вісела шафка. А злева, за перагародкай, хавалася драўняная груба.

      – Як там горад? Стаіць? – спытаў Янчанка, папраўляючы рэдкія светлыя валасы.

      – Так, усё будуецца і пашыраецца. Толькі вось халадае, нягледзячы на тое, што там заўсёды цяплей, чым у нас, у сонечныя дні не становіцца больш людзей на вуліцах. Летам, як ты ведаеш, шуміць натоўп. А цяпер, у восень, усе машыны густа цякуць па вуліцах. Сёння дождж, і гарадскія засталіся ў сваіх кватэрах. Яны больш ездзяць, чым ходзяць… Дарэчы, ты не глядзеў надвор'е? Калі ад нас ужо вада сыдзе, калі прымярзаць стане? Хачу ў "Круглае" схадзіць, але там жа ўсё плыве… Як думаеш, прыйдзецца чакаць да лета? – пытаўся Юрый, паклаўшы на стол шырокі ліст раённай газеты.

      Юрый спачатку выцягнуў з пакета мастацкія пэндзлікі з рознымі драўлянымі ручкамі, следам, на стол ён паклаў дзве квадратныя пачкі макароны хуткага прыгатавання і адну ўпакоўку зялёнай гарбаты, а потым невялікі пакет малака.

      Дзмітрый Янчанка схаваў шапку ў шырокую кішэню сваёй цёмна-сіняй рабочай вопраткі і прысеў на крэсла. Ён уважліва сачыў за тым, як паступова з'яўляліся прадметы на стале і казаў:

      – Я глядзеў прагноз надвор'я: заўтра і паслязаўтра дажджоў не чакаецца. Будзе пахмурна. Але потым зноў пойдуць дажджы. Усё, Юрась, пара ўжо забыцца


Скачать книгу