Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько

Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько


Скачать книгу
адзенне, абутак, рушнікі, хусткі, грабяні, нажы, прадметы рэлігійнага культу.

      Як і раней, многія экспанаты этнограф купляў за ўласныя грошы і дарыў іх музею. 7 мая 1916 г. ён падарыў калекцыю старажытнага шклянога посуду, набытую ў вёсцы Асінаўка Аханскага павета Пермскай губерні, а таксама высокай мастацкай вартасці карзіну, сплеценую з лазы, саламяную хлебніцу, гліняныя кубкі, за што атрымаў пісьмовую падзяку ад кіраўніцтва музея.

      Шлях у навуку

      У сваёй навуковай дзейнасці А. К. Сержпутоўскі ўдзяляў шмат увагі ўнутрысямейным адносінам беларусаў. «Калі за сталом знаходзіліся госці, – пісаў ён, – жанчыны звычайна не садзіліся за стол. Выключэнне складалі вяселле, хрысціны, памінкі, Дзяды і іншыя адметныя рэлігійныя святы». Прычыну гэтага вучоны бачыць не ў нейкай няроўнасці паміж мужам і жонкай, а ў гасціннасці беларускай жанчыны, яе імкненні лепш абслужыць гасцей.

      У розных месцах Беларусі ўзаемаадносіны паміж дарослымі і дзецьмі былі рознымі. У шэрагу вёсак Слуцкага павета дарослыя не здароваліся з дзецьмі, не звярталі на іх увагі. Рэдка нехта заўважаў, што дзеці выраслі. Калі ў хаце былі госці, дзяцей стараліся выправадзіць на вуліцу. Рабілася гэта, на думку Сержпутоўскага, для таго, каб дзеці выпадкова не прагаварыліся пра тое, як адзываюцца пра гасцей іх бацькі за вочы.

      У вёсках Чудзін, Вялікі Рожан, Малы Рожан, другіх населеных пунктах Слуцкага павета даследчык назіраў іншую карціну. Пры дзецях дарослыя гаварылі літаральна на ўсе тэмы без выключэння, у тым ліку і пра любоўныя прыгоды, роды, добрыя і кепскія ўчынкі.

      Праўда, такія прыклады былі хутчэй выключэннем, чым правілам. У большасці сялянскіх сем’яў беларусаў дзеці раслі чулымі, паслухмянымі, працавітымі, дапамагалі бацькам выхоўваць малодшых дзяцей, весці гаспадарку. Ветліва адносіліся дзеці да суседзяў, асабліва старэйшых за сябе.

      Наяўнасць у беларускіх сялян такіх высокіх маральных якасцей, як пачуцці калектывізму, таварыскасці, узаемадапамогі, яскрава пацвярджаюць нарысы А. К. Сержпутоўскага, якія на працягу многіх гадоў друкаваліся на старонках «Живой старины», іншых навуковых выданняў Расіі пад рубрыкай «Очерки Белоруссии». Цікавая дэталь: усе гэтыя нарысы напісаны на рускай мове, а загалоўкі асобных з іх Сержпутоўскі дае на беларускай мове. Вучоны не тлумачыць, чым выклікана гэтая акалічнасць. Думаецца, што ён зыходзіў з таго, што беларуская мова на пачатку XX ст. ужо заявіла аб сабе ў поўны голас, заваявала сабе права стаяць поруч з рускай мовай, хоць афіцыйныя колы царскай Расіі ўсяляк перашкаджалі гэтаму.

      «Сябрына». Гэта першы нарыс[42] з названай серыі. Ён прысвечаны апісанню старажытных народных традыцый беларусаў-палешукоў Слуцкага павета Мінскай губерні. Адзначаючы, што сябрына сустракаецца толькі ў беларусаў, у пераважнасці палешукоў, Сержпутоўскі тлумачыць значэнне гэтага слова. Ён не пагаджаецца з трактоўкай слова «сябрына» ў слоўніку I. I. Насовіча, які сцвярджаў, што слова «сябрук» нічым не адрозніваецца ад слова


Скачать книгу

<p>42</p>

Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 149–151.